https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Зацьменні: важна не збочыць з абранага шляху


У бліжэйшы час нас чакае шмат цікавых астранамічных падзей. Адна з іх — апошняе ў гэтым годзе зацьменне Месяца, якое адбудзецца 21 снежня ў 10 гадзін 17 хвілін.
— Гэта будзе поўнае месяцавае зацьменне, — патлумачыла беларускі астролаг Кацярына Флікоп. — Яго змогуць убачыць жыхары паўночнага ўсходу Расіі, паўночнай Еўропы, Паўночнай Амерыкі і заходняй часткі Паўднёвай Амерыкі.

Ужо на пачатку 2011 года (4 студзеня ў 0.17) нас чакае другое зацьменне — частковае сонечнае. Яго можна будзе ўбачыць у прыпалярных і сярэдніх шыротах паўночнага паўшар`я.

На працягу года нас чакаюць яшчэ 3 частковыя сонечныя зацьменні: 2 чэрвеня ў 0.17, 1 ліпеня ў 11.39 па летнім часе, 25 лістапада ў 8.21. Усе яны таксама будуць бачныя ў прыпалярных і сярэдніх шыротах паўночнага паўшар`я.

Не абыдзецца ў 2011-м і без месяцавых зацьменняў. Два поўныя месяцавыя зацьменні (15 чэрвеня ў 23.13 і 10 снежня ў 16.32) будуць бачныя на большасці тэрыторыі Еўропы.

У сумежныя з часам зацьмення дні (гэта тычыцца і сонечных зацьменняў, і месяцавых) звычайна назіраецца напружаная эмацыянальная абстаноўка, адбываецца шмат лёсавызначальных падзей, наступствы якіх вельмі складана змяніць. Гэта час, калі важна дакладна вызначыць свае самыя важныя памкненні і мэты, каб не збочыць з абранага шляху і паступіць правільна.

У сонечныя зацьменні можа аказацца складана ўзяць сябе ў рукі і правільна з`арыентаваць сваё жыццё. Варта ў гэты час засцерагацца спакус, ілюзій і слабасцяў. Гэта час унутранай барацьбы, калі выпрабоўваюцца наша маральнасць і духоўнасць.

У перыяд месяцавага зацьмення чалавеку прасцей адчуць сваю духоўную прыроду, настроіцца на высокія пачуцці, у нечым пераадолець сябе.

У бліжэйшыя тры дні да і пасля зацьмення астролаг раіць быць асабліва асцярожнымі ў дзеяннях, больш уважлівымі і далікатнымі ў кантактаванні, каб змякчыць і разрадзіць атмасферу напружанасці, абумоўленай уплывам зацьмення.

Такім чынам, новы 2011 год будзе насычаны зацьменнямі, да кожнага з якіх трэба маральна падрыхтавацца і сустрэць іх спакойна.

Таіса Васільева
Звязда
18 снежня 2010
 
Дата публикации:19.12.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:4687
 
Ключевые слова:
Солнечные затмения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме