https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Амерыканскія самалёты наблізіліся да межаў Беларусі


Чатыры знішчальнікі ВПС ЗША F-15 °C Eagle у сераду, 1 верасня, распачалі патруляванне паветранай прасторы краін Балтыі, змяніўшы ў межах місіі НАТО Польшчу.
У сераду на авіяцыйнай базе ў Шаўляй адбудзецца цырымонія перадачы вахты місіі паветранай паліцыі ад польскага кантынгенту амерыканскаму, у якой возьмуць удзел высокапастаўленыя вайскоўцы ЗША, Польшчы і балтыйскіх краінаў, паведамляе Міністэрства абароны Літвы.

Вайскоўцы амерыканскіх ВПС дзейнічаюць у якасці паветранай паліцыі НАТО ў краінах Балтыі ўжо трэцім разам. Раней яны неслі вахту ў кастрычніку — снежні 2005 і кастрычніку — снежні 2008.

Цяперашняя амерыканская змена, большая частка якой прыбыла са сталага месца дыслакацыі ў Вялікабрытаніі, авіяцыйнай базы Лакенхет, складаецца з больш чым 120 вайскоўцаў — пілотаў, тэхнікаў, медыцынскага персаналу, групы падтрымкі, спецыялістаў у галіне камунікацый. Кіраваць місіяй будзе амерыканскі лейтэнант-палкоўнік Скіп Прыбыл.

Краіны Балтыі не маюць прыдатных для паветранага патрулявання самалётаў, таму пасля іх уступлення ў НАТО з красавіка 2004 аховай паветранай прасторы займаюцца па чарзе самалёты краін Паўночнаатлантычнага альянсу, якія базуюцца на літоўскім аэрадроме Зокняй за 5 км ад Шаўляй.

Нагадаем, у сакавіку ў паветранай прасторы Латвіі, Літвы і Эстоніі прайшлі вучэнні ваенна-паветраных сіл НАТО, у якіх узялі ўдзел ваенныя самалёты Францыі, Польшчы і ЗША.

Наша Ніва паводле ua.korrespondent.net
1 верасня 2010

 
Дата публикации:01.09.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:4728
 
Ключевые слова:
НАТО военно-воздушные силы патруль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме