https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Светлай памяці айцец Кастусь Маскалік


12 красавіка 2010 года ў Лондане на 92-м годзе жыцця памёр беларускі святар Кастусь Маскалік.
Кастусь Маскалік нарадзіўся 28 траўня 1918 года ў Гарадзеі (сёння Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.). Ён рана застаўся сіратою пад апекай сваякоў, вучыўся ў мясцовай сямігодцы, потым цягам двух гадоў пры Жыровіцкім праваслаўным манастыры. У траўні 1941 года быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію і вывезены ў Расію, але як "ненадзейны" ў хуткім часе апынуўся ў працоўным батальёне.

Пазней пайшоў служыць у Армію Андэрса, разам з якой праз Іран, Ірак, Палесціну і Егіпет у 1944 годзе апынуўся ў Італіі.

У 1947 годзе Кастусь Маскалік пачаў навучанне ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. А 10 красавіка 1955 года атрымаў святарскія свячэнні і праз паўгода прыехаў у Лондан, дзе быў святаром пры Беларускай каталіцкай місіі.

 У 1958 годзе а. Маскалік выехаў у Парыж на пасаду кіраўніка Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі, аднак у 1962 годзе быў пераведзены ў Рым як памочнік а. Пятра Татарыновіча ў працы на Ватыканскім радыё.

У 1985 годзе айцец Кастусь Маскалік вярнуўся ў Лондан на працу ў Місіі.

Ад 2000 года ён жыў у старэчым доме. Яго пастаянна адведваў ягоны зямляк з Гарадзеі айцец Аляксандар Надсан.

Айцец Кастусь Маскалік быў шчыры і пабожны святар, які меў сапраўднае святарскае пакліканне.

Пахаванне адбудзецца ў Лондане 20 красавіка.

12.04.2010.  Наталля Гардзіенка   Наша Ніва

 
Дата публикации:12.04.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:7157
 
Ключевые слова:
Кастусь Маскалік
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме