https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ад каранавіруса да канца 2021 года будуць прышчэплены 80% жыхароў Кітая


Пра гэта паведамляе інфармацыйны партал «Чжунго сіньвэньван».
Вядучы кітайскі эпідэміёлаг Чжун Наньшань лічыць, што да канца года ад каранавіруса ў КНР могуць вакцынаваць прыкладна 80% насельніцтва. 

«Наколькі мне вядома, да пачатку ліпеня ахоп вакцынацыяй у Кітаі павінен скласці 40%, а да канца бягучага года ён можа дасягнуць 80%», — распавёў эксперт.

Ён удакладніў: каб дамагчыся такога паказчыка, КНР павінна працягнуць нарошчваць вытворчасць вакцын. «З аднаго боку, у нас высокі ўнутраны попыт на адпаведныя прэпараты. З іншага — у іх востра патрэба ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя», — нагадаў Чжун Наньшань.

Ён падкрэсліў, што толькі пры дасягненні 80-працэнтнага ўзроўню Кітай здольны забяспечыць насельніцтву краіны калектыўны імунітэт.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 27 мая кітайскія ўрачы зрабілі жыхарам краіны больш за 584 млн прышчэпак ад COVID-19. У параўнанні з пачаткам месяца гэты сумарны паказчык вырас больш чым удвая.

Звязда, 29 траўня 2021
 
Дата публикации:29.05.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:108
 
Ключевые слова:
Китай Статистика Коронавирус Вакцина Коллективный иммунитет Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме