https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Камандзірам МКС упершыню стане жанчына з Еўропы


Крыстафарэці будзе кіраваць 68-й экспедыцыяй на МКС, яна на станцыю паляціць ў 2022 годзе.
Італьянка Саманта Крыстафарэці стане першай еўрапейскай жанчынай-камандзірам на Міжнароднай касмічнай станцыі, паведаміла ў пятніцу Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ЕКА).

Крыстафарэці будзе кіраваць 68-й экспедыцыяй на МКС, яна на станцыю паляціць ў 2022 годзе - на караблі SpaceX Crew Dragon з астранаўтамі NASA Бобам Хайнсам і Чэлі Ліндгрэнам. Гэта для італьянкі будзе ўжо другая экспедыцыя на МКС.

"Вярнуцца на МКС, каб прадставіць Еўропу, - гонар для мяне. Я з гонарам прымаю прызначэнне на пасаду камандзіра", - сказала Крыстафарэці.

Раней жанчыны ўжо былі камандзірамі на станцыі. Экіпаж у розны час узначальвалі Шэнан Уолкер і Суніта Уильямс з ЗША. Амерыканка Пэгі Уітсан станавілася камандзірам на МКС два разы.

Мінск, 29 траўня 2021
Sputnik
 
Дата публикации:29.05.2021
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:155
 
Ключевые слова:
МКС Космос
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме