https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расія і краіны Лацінскай Амерыкі садзейнічаюць расследаванню генацыду беларускага народа


Аб гэтым на цырымоніі перапахавання больш як 1 тыс. расстраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхароў Беларусі расказаў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед.
У цырымоніі перапахавання таксама прынялі ўдзел старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын. Паніхіду па загінулых адслужылі прадстаўнікі трох рэлігійных канфесій Беларусі. Пасля таго быў адкрыты памятны камень, да якога прысутныя ўсклалі кветкі.

"Толькі за мінулы год было агледжана больш за 400 раней невядомых або малавывучаных месцаў масавага знішчэння мірных грамадзян і савецкіх ваеннапалонных. Мы накіравалі даручэнні аб аказанні прававой дапамогі ў 19 краін свету, дзе дагэтуль пражываюць каты і карнікі, якія знішчалі людзей на тэрыторыі нашай краіны. Вядзецца сур`ёзная і карпатлівая работа ў архівах. Па ўсёй краіне на падставе матэрыялаў крымінальнай справы (аб генацыдзе беларускага народа.) пракуроры арганізавалі выставы аб генацыдзе беларускага народа", - расказаў Андрэй Швед.

На яго думку, вельмі важна данесці да моладзі праўду аб зверствах нацысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі: "Пакуль мы будзем помніць аб гэтым, ведаць, што такое фашызм і якія беды людзям нясе гэта з`ява, мы зможам адстаяць Беларусь. Мы не дапусцім скажэння гісторыі".

Генеральны пракурор адзначыў, што сённяшняе мерапрыемства, якое было арганізавана сумесна з Мінаблвыканкамам і органамі ўлады Лагойска, з`яўляецца адным з першых жалобных мерапрыемстваў.

"Мы не проста аглядаем месцы злачынстваў. Мы стараемся ўстанавіць прозвішчы ахвяр і іх катаў, аддаць даніну памяці і ўвекавечыць такія месцы. Самае галоўнае, каб да такіх мясцін не зарастала сцяжына, каб сюды прыходзілі школьнікі і маладыя людзі", - лічыць Андрэй Швед.

Тыя краіны, дзе фактычна прафашысцкія асобы знаходзяцца ва ўладзе, дадаў генеральны пракурор, адмовілі ў садзейнічанні расследаванню справы аб генацыдзе беларускага народа.

"Сярод іх Літва, Латвія, Польшча і іншыя дзяржавы. Краіны, якія разумеюць, што такое фашызм, актыўна супрацоўнічаюць з намі. У першую чаргу гэта Расія, якая дапамагае нам і прадастаўляе вельмі вялікі аб`ём дакументаў. Актыўная перапіска пачата з краінамі Лацінскай Амерыкі. Вырашаюцца пытанні не толькі аб устанаўленні месцазнаходжання карнікаў, але і аб вырашэнні юрыдычных пытанняў аб адказнасці яшчэ жывых нацыстаў. У прыватнасці, з латышскага батальёна СС. Германія па шэрагу момантаў таксама ўступіла з намі ў перапіску. Мы атрымліваем адтуль шэраг дакументаў, але трэба адзначыць, што гэта не дзяржаўныя фонды або ўстановы. У асноўным гэта ўніверсітэты і грамадскія аб`яднанні ў Германіі, якія паставілі сабе за мэту барацьбу з нацызмам. Ёсць шэраг нейтральных краін, якія вядуць з намі актыўную перапіску. Думаю, што на працягу бягучага года рашэнні адносна некаторых салдат СС ужо будуць прыняты", - рэзюмаваў Андрэй Швед.

30 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.08.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:902
 
Ключевые слова:
Геноцид белорусского народа Вторая мировая война Нацизм Лагойск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме