https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Малі адбыўся другі за год дзяржаўны пераварот


Ваенныя Малі ў панядзелак, 24 мая, затрымалі прэзідэнта краіны Ба Ндаа і прэм`ер-міністра пераходнага ўрада Моктара Уана з-за нязгоды з іх новымі кандыдатурамі міністраў.
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў неадкладна вызваліць затрыманых у выніку ваеннага перавароту прэзідэнта і прэм’ер-міністра.

«Я глыбока занепакоены навінамі аб затрыманні грамадзянскіх лідараў малійскага транзіту ўлады, я заклікаю да спакою і іх неадкладнага вызвалення», — напісаў Гутэрыш.

Сітуацыя ў краіне абвастрылася пасля таго, як грамадзянскі пераходны ўрад абвясціў аб новым складзе кабінета міністраў краіны: у новым кабінеце ваенныя атрымалі толькі чатыры пасады, што выклікала ў іх незадаволенасць. Ваеннае кіраўніцтва Малі пакуль не пракаментавала сітуацыю.

18 жніўня 2020 года краіне таксама адбыўся ваенны пераварот, падчас якога ад улады адхілілі прэзідэнта Ібрагіма Бубакара. Тады мяцежнікі паабяцалі «ў належны час» правесці ў Малі выбары, аднак толькі ў красавіку пераходны ўрад вырашыў аб’явіць аб правядзенні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Малі.

Звязда, 25 траўня 2021
 
Дата публикации:25.05.2021
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:149
 
Ключевые слова:
Мали Государственный переворот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме