https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выбары у дзяржавах Садружнасці


Прадстаўнікі краін Садружнасці і міжнародных арганізацый абмяркуюць у Мінску шляхі ўдасканальвання дзейнасці Місіі назіральнікаў ад СНД.
У Выканаўчым камітэце СНД у Мінску 28 красавіка адбудзецца круглы стол на тэму: "Шляхі ўдасканалення дзейнасці Місіі назіральнікаў ад СНД на выбарах у дзяржавах Садружнасці".

Як паведаміла прэс-служба мінскай штаб-кватэры арганізацыі, у мерапрыемстве возьмуць удзел кіраўнікі цэнтральных выбарчых камісій краін СНД, прадстаўнікі Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, а таксама БДІПЧ АБСЕ, Асацыяцыі арганізатараў выбараў краін Еўропы, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, старшыня Выканаўчага камітэта СНД Сяргей Лебедзеў.

Удзельнікі круглага стала выпрацуюць прапановы аб ўкараненні новых падыходаў да арганізацыі назірання, што будзе садзейнічаць аб`яднанню намаганняў дзяржаў Садружнасці ў выбарнай сферы.

У Выканкаме СНД адзначаюць, што ў Садружнасці "створаны і стабільна працуе інстытут назіральнікаў, які ў стане аб`ектыўна праводзіць маніторынг выбарчага працэсу і ацэньваць вынікі выбараў, а Місія назіральнікаў ад СНД стала неад`емным элементам сістэмы міжнароднага маніторынгу выбарчых працэсаў, што праходзяць у дзяржавах, эфектыўнай формай палітычнага супрацоўніцтва".

У 2009 годзе Выканкам арганізаваў працу місій на прэзідэнцкіх выбарах у Кыргызстане, на парламенцкіх выбарах у Малдове і Узбекістане, на рэферэндуме ў Азербайджане. У лютым 2010 года місія правяла назіранне за выбарамі дэпутатаў у ніжнюю палату парламента Таджыкістана.

Усяго летась у назіранні ўзялі ўдзел больш як 500 прадстаўнікоў дзевяці дзяржаў — удзельніц СНД, Міжпарламенцкай асамблеі, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Мінск, 24 красавіка  Вячаслаў Будкевіч,   БелаПАН
 
Дата публикации:24.04.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:9135
 
Ключевые слова:
СНГ Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме