https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першая айчынная спадарожнікавая радыёстанцыя


Радыё "Мір-Беларусь" пачало вяшчанне ў эфіры Магілёва
 
Радыё "Мір-Беларусь" пачало вяшчанне ў эфіры Магілёва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прадстаўніцтве МТРК "Мір".
 
Вясной мінулага года радыё "Мір" стала першай айчыннай спадарожнікавай радыёстанцыяй, якая ахапіла лічбавым спадарожнікавым сігналам тэрыторыю ад Еўропы да Далёкага Усходу і ад Сібіры да Сярэдняй Азіі.
 
Паводле слоў дырэктара прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Рэспубліцы Беларусь Людмілы Сідаровіч, гэта дало магчымасць пашырыць сетку наземнай трансляцыі радыё "Мір" і зэканоміць дзяржаўныя сродкі, бо спадарожнікавая дастаўка сігналу ў разы таннейшая за наземную.
 
Радыё "Мір" з Беларусі ўжо сёння рэтрансліруюць эфірныя FM-перадатчыкі ў Бішкеку (Кыргызстан), Якуцку і Жыгулёўску (Расія). Навіны і некаторыя забаўляльныя праграмы "Міру" гучаць на хвалях папулярнай маскоўскай радыёстанцыі "Весткі FM" і ў буйнейшай кабельнай сетцы Масквы - "АКАДО".
 
Паводле слоў галоўнага рэдактара радыё "Мір-Беларусь" Руслана Хількевіча, падрыхтавана лінейка новых праграм, накіраваная на фарміраванне ў СНД іміджу Беларусі як незалежнай дзяржавы, надзейнага палітычнага і эканамічнага партнёра. У сваёй рабоце журналісты радыё "Мір" плануюць актыўна выкарыстоўваць фармат вяшчання NewsTalk: у абмеркаванні актуальных праблем у прамым эфіры будуць прымаць удзел палітолагі, эканамісты, спецыялісты ў розных галінах.
 
У Беларусі да сённяшняга дня "Мір" слухалі ў радыёэфіры Мінска, Гродна і Віцебска. Акрамя Магілёва ў бліжэйшы час чакаецца адкрыццё вяшчання радыё "Мір" у Брэсце, Пінску, Баранавічах, Бабруйску і Салігорску. 
 

 
 
Дата публикации:21.01.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:11264
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме