https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь заняла чацвёртае месца ў рэйтынгу самых нездаровых краін


Рэйтынг апублікавала арганізацыя Clinic Compare, якая правяла аналіз інфармацыі аб шкодных звычках жыхароў 179 краін.
Беларусь заняла чацвёртае месца ў рэйтынгу самых нездаровых краін. Аналіз праводзіўся на аснове дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, World Factbook ЦРУ і Сусветнай асацыяцыі лёгкіх (World Lung Association).

Пры правядзенні даследавання ўлічваліся такія фактары, як ўжыванне алкаголю на чалавека ў год, ужыванне тытуню і паказчык атлусцення насельніцтва.

Першае месца ў рэйтынгу заняла Швецыя, грамадзяне якой ужываюць 13,7 літра чыстага алкаголю ў год. Другое месца заняла Расія, трэцяе — Славенія. У дзясятку самых нездаровых краін увайшлі Славакія, Венгрыя, Харватыя, Польшча, Люксембург. 10-е месца падзялілі Літва і ЗША. ЗША патрапілі ў першую дзясятку рэйтынгу з-за высокага ўзроўню атлусцення насельніцтва — 35% жыхароў Злучаных Штатаў пакутуюць гэтай хваробай.

Самай здаровай краінай названы Афганістан, толькі 2,7% насельніцтва якога маюць індэкс масы цела вышэйшы за 30 (пры норме 18,5—24,9) і выкурвае ўсяго 83 цыгарэты на чалавека штогод. Афганістан таксама названы адной з самых малапітушчых краін з прычыны забароны на продаж і ўжыванне алкаголю.

Акрамя гэтай дзяржавы найбольш здаровымі краінамі таксама названыя Гвінея, Нігер, Непал, Конга, Эрытрэя, Малаві, Самалі, Мазамбік і Эфіопія.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 27 верасня 2017
 
Дата публикации:27.09.2017
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:636
 
Ключевые слова:
Алкоголь Табакокурение Статистика Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме