https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп адклаў запланаваную сустрэчу з прэм`ер-міністрам Даніі Мэтэ Фрэдэрыксен з-за яе адмовы абмяркоўваць продаж Злучаным Штатам Грэнландыі


Адпаведнае паведамленне амерыканскі лідар размясціў у Twitter.
Трамп адклаў сустрэчу з прэм`ерам Даніі з-за яе адмовы абмяркоўваць продаж Грэнландыі

"Данія - гэта асаблівая краіна з незвычайнымі людзьмі, але зыходзячы з выказванняў прэм`ер-міністра Мэтэ Фрэдэрыксен пра тое, што яна не зацікаўлена ў абмеркаванні пытання аб куплі Грэнландыі, я адкладаю нашу сустрэчу, якая, як было запланавана, павінна была адбыцца праз два тыдні, на іншы час", - паведаміў Трамп.

"Прэм`ер-міністр змагла зэканоміць нямала сродкаў і намаганняў як для Злучаных Штатаў, так і для Даніі, праявіўшы такую ​​просталінейнасць. Я дзякую ёй за гэта і з нецярпеннем чакаю перагляду графіка [сустрэчы] у будучыні!" - дадаў Трамп.

Улады Грэнландыі і Даніі заявілі, што аўтаномія зацікаўлена ў супрацоўніцтве з ЗША, але не прадаецца. Фрэдэрыксен катэгарычна адпрэчыла магчымасць продажу Грэнландыі, якая з`яўляецца тэрыторыяй у складзе Каралеўства Данія і мае правы шырокай аўтаноміі.

Раней амерыканскі лідар пацвердзіў, што Злучаныя Штаты маглі б быць зацікаўлены ў набыцці Грэнландыі. Як заўважыў Трамп, "па сваёй сутнасці гэта буйная здзелка па набыцці нерухомасці".

Планавалася, што амерыканскі лідар наведае Данію 2-3 верасня. У нядзелю ён паведаміў, што неўзабаве, верагодна, наведае каралеўства. "Зусім не з гэтай прычыны, - падкрэсліў ён, кажучы пра магчымую куплю Грэнландыі. - Але мы гэта разглядаем".

Звязда, 21 жніўня 2019
 
Дата публикации:21.08.2019
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:122
 
Ключевые слова:
Дания Гренландия США Арктика Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме