https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расія і Кітай склікаюць пасяджэнне Савета Бяспекі ААН з-за ракетных планаў ЗША


Савет Бяспекі ААН правядзе 22 жніўня пазачарговае пасяджэнне па пытанні ракетных распрацовак ЗША, якія парушаюць умовы Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, паведамляе ТАСС са спасылкай на выконваючага абавязкі пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Дзмітрыя Палянскага.
"Мы разам з Кітаем запыталі пасяджэнне Савета Бяспекі ў сувязі з заявамі ЗША аб планах па распрацоўцы і размяшчэнні ракет сярэдняга радыуса дзеянняў", - сказаў Дзмітрый Палянскі.

Ён удакладніў, што пасяджэнне будзе праведзена ў адкрытым фармаце з дакладам прадстаўніка генеральнага сакратара ААН.

У Пентагоне паведамілі, што ЗША 18 жніўня ўпершыню пасля выхаду з ДРСМД выпрабавалі крылатую ракету наземнага базіравання з забароненымі гэтым дакументам характарыстыкамі: далёкасць палёту склала больш за 500 км.

21 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.08.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:132
 
Ключевые слова:
Противовоздушная оборона Россия Китай США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме