https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, гаворачы аб неабходнасці мірных перагавораў для ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне, растлумачыў, хто не дае Уладзіміру Зяленскаму наладзіць дыялог з Расіяй


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў, адказваючы на пытанні расійскіх журналістаў на палях саміту АДКБ у Ерэване.
Беларускі лідар упэўнены, што для вырашэння канфлікту ва Украіне трэба садзіцца за стол перагавораў. Аб гэтым ён неаднаразова заяўляў раней і гаварыў на саміце АДКБ: «Нам трэба дамаўляцца. Дамаўляцца разумна і гаварыць аб міры». Аднак правядзенню перагавораў перашкаджаюць тыя, хто ў іх зусім не зацікаўлены, і аб гэтым трэба адкрыта гаварыць сусветнай супольнасці, лічыць Прэзідэнт.

«Трэба выставіць Украіну і палякаў і амерыканцаў, якія за імі стаяць, у тым выглядзе, у якім яны павінны быць развернуты і паказаны ўсяму свету. Яны не хочуць ні на якія мірныя перагаворы (ісці.). У іх, у амерыканцаў (яны там руляць праз палякаў), небяспека адна: ядзерны канфлікт, ядзерная зброя. Чаму? Таму што ў іх ужо будзе горача. Вось іх падыход», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму проста не даюць магчымасці наладзіць дыялог з Расіяй, хоць Расія да гэтага гатова. «Трэба рухацца. Калі ў гэтым плане трэба нейкая дадатковая ініцыятыва — калі ласка, мы заўсёды «за», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Аднак Прэзідэнт Беларусі даваў не толькі негатыўныя ацэнкі дзеянням ЗША. Наадварот, беларускі лідар пахваліў Прэзідэнта ЗША Джо Байдэна за хуткі, адкрыты і праўдзівы адказ наконт ракеты, што ўпала ў Польшчы.

«Апошнім часам хвалю Байдэна: малайчына ён, вядома, што адкрыта сказаў вось так. Іншы паўзу ўзяў бы, яшчэ нешта, а ён — малайчына, ён сказаў: «Не, гэта не Расія», у сувязі з гэтай ракетай. Адносна гэтага ён малайчына. Але амерыканцы хочуць адным ударам, адным заходам палажыць Еўропу і праз Расію падабрацца да Кітая. Зразумела, растаптаўшы Расію. Нерэальныя рэчы. Нібы, не дурні ваенныя ў Амерыцы, але гэта абсалютна нерэальна — разгарнуць такую вайну на такім фронце», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 25 лістапада 2022
 
Дата публикации:25.11.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:807
 
Ключевые слова:
Украина Война Переговоры Ракета США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме