https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Антарктыдзе навукоўцы зафіксавалі новы тэмпературны рэкорд


Навукоўцы зафіксавалі на станцыі «Восток» у Антарктыдзе, дзе размешчаны полюс холаду Зямлі, новы тэмпературны максімум у −34,2 градуса.
Зараз у Антарктыдзе зіма, ліпень і жнівень — самыя халодныя месяцы для кантынента, зафіксаваная тэмпература з’яўляецца самай цёплай для зімы ў самай халоднай кропцы планеты. Пра гэта паведамляе прэс-служба Арктычнага і антарктычнага навукова-даследчага інстытута (ААНІІ).

«Навукоўцы Арктычнага і антарктычнага навукова-даследчага інстытута зафіксавалі максімальную зімовую тэмпературу за ўсю гісторыю рэгулярных назіранняў у самай халоднай кропцы Зямлі. На станцыі "Восток" у Цэнтральнай Антарктыдзе 6 жніўня 2024 года тэрмометр паказаў −34,2 градуса. Сёння, 7 жніўня 2024 года на станцыі "Восток" пахаладала да −48,8 градуса», — распавялі ў прэс-службе.

У матэрыяле адзначаецца, што сярэдняя шматгадовая тэмпература на станцыі ў ліпені складае −66,6 градусаў, у жніўні −67,6 градусаў. Рэкордны мінімум у −89,2 градуса быў зафіксаваны ў 1983 годзе. Тэмпературы на «Востоке» — самыя экстрэмальныя на планеце, таму для іх вымярэння выкарыстоўваюцца тэрмометры са спецыяльнай шкалой ад −100 да +20 градусаў.

Звязда, 7 жніўня 2024
 
Дата публикации:07.08.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:144
 
Ключевые слова:
Антарктида Станция "Восток" Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме