https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бакіеў: Белы Дом захоплівалі людзі накачаныя гарэлкай


Зрынуты прэзідэнт Кыргызстану Курманбек Бакіеў праводзіць сёння ў Мінску экстранную прэс-канферэнцыю. На ёй было заяўлена, што расійскі крэдыт Бакіевым не быў скрадзены, а пайшоў на развіццё краіны.
«Часовы ўрад не здольны эфектыўна працаваць, таму я звяртаўся да двух брацкіх народаў — кіргізскага і ўзбекскага. Ніхто не можа назваць дакладную лічбу загіблых. Гэта сапраўдная трагедыя. Але я спадзяюся, што розум возьме верх. Шмат будзе залежыць ад мясцовых органаў кіравання, ад дыяспары», — заявіў К.Бакіеў.

«Пакуль няма добрага расследавання, то можна гаварыць, што да беспарадкаў былі датычныя наркабароны, рэлігійныя фундаменталісты. Па маіх жа крыніцай, гэта ўзнікла на бытавой глебе, калі пабіліся кіргіз і ўзбек», — працягвае экс-прэзідэнт.

«Сённяшні ўрад усё валіць на мяне і маіх блізкіх. Я так ніколі не рабіў у дачыненні папярэднікаў. Цяпер яны вешаюць чалавечыя ахвяры на нас. Калі б загіблыя ведалі, што іх вядуць у Белы дом для штурму, то многія б павярнулі. Яны былі напоены водкай, якая была нечым апрацаваная, каб людзі згубілі кантроль. Калі б я не прыняў запрашэнне Лукашэнкі, то мая сітуацыя была нашмат цяжэйжай»

«Мае браты, апроч аднаго, за межамі Кыргызстана. Дзе яны, я казаць не буду, каб ім не нашкодзіць. З сынам нядаўна гаварыў па тэлефоне, ён у Вялікабрытаніі, просіць палітычны прытулак»

На гэты раз Бакіеў быў апрануты ў строгі касцюм, а не ў кашулю з кароткімі рукавамі, як мінулым разам.

23 чэрвеня 2010  Наша Ніва

 
Дата публикации:23.06.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:6231
 
Ключевые слова:
Кыргызстан Бакиев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме