https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бакіеў заклікае спыніць кровапраліцьце


Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў адмаўляе сваю датычнасьць да хваляваньняў на поўдні краіны і заклікае прыкласьці ўсе намаганьні, каб спыніць гвалт.
"Сёньня Кіргіская Рэспубліка знаходзіцца на мяжы страты дзяржаўнасьці. Гінуць людзі, і ніхто з прадстаўнікоў цяперашняй улады ня ў стане іх абараніць. Замест таго каб своечасова мабілізаваць усе неабходныя рэсурсы для лякалізацыі канфлікту, прадстаўнікі часовага ўраду раздаюць інтэрвію і праводзяць прэс-канфэрэнцыі з мэтай у чарговы раз абылгаць мяне і маіх родных, абвінавачваючы ў дачыненьні да беспарадкаў на поўдні. Адказна заяўляю, што гэта бессаромная хлусьня! Бог ім судзьдзя! Упэўнены, гісторыя ўсё расставіць па сваіх месцах і праўда ўсё роўна пераможа", — гаворыцца ў заяве Курманбека Бакіева.

Курманбек Бакіеў заклікаў суайчыньнікаў, землякоў "не паддавацца на правакацыі і заклікі безадказных палітыкаў", перадае Інтэрфакс.

Паводле Міністэрства аховы здароў’я Кіргізстану, у выніку масавых непарадкаў на поўдні краіны 113 чалавек забітыя і больш як 1400 — параненыя.

14.06.2010     Радыё Свабода
 
Дата публикации:14.06.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:5635
 
Ключевые слова:
Кыргызстан Бакиев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме