https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жыхары Украіны рабавалі грузавыя аўтамабілі ў Гомельскай вобласці


У Гомельскім раёне па абвінавачанні ў некалькіх крадзяжах затрыманы чацвёра непрацуючых грамадзян Украіны, ураджэнцаў Крамянчуга.
Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, яны падазраюцца ў тым, што з лістапада 2009 года па чэрвень 2010‑га рабавалі грузавыя аўтамабілі на дарогах Гомельскай вобласці. Увесь гэты час затрыманыя жылі ў вёсцы Краснае пад Гомелем, не маючы права на жыхарства.

12 чэрвеня ў дачыненні да грамадзян Украіны распачата крымінальная справа паводле заявы іх суайчынніка, які на грузавым аўтамабілі перавозіў з Беларусі ва Украіну кансервы.

На пагранпераходзе «Новая Гута» кіроўца выявіў, што тэнт паўпрычэпа разрэзаны, а тавар выкрадзены. Паводле звестак следства, у сакавіку гэтага года зламыснікі абрабавалі аўтамабіль «Белпошты», сарваўшы замок і выкраўшы 18 пасылак, а ў лістападзе 2009‑га — разрэзалі тэнт і ўчынілі крадзеж з прычэпа аўтамабіля прадпрыемства «Санта‑Брэмар».

Урон ад крадзяжу прадукцыі перавысіў 3 млн. 500 тыс. рублёў. Абвінавачаныя арыштаваны і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Алена Германовіч      БелаПАН      14 чэрвеня 2010

 
Дата публикации:14.06.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:4399
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме