https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польшча можа стаць газавым Эльдарада


140 мільёнаў даляраў на пошук сланцавых радовішчаў газу ў Польшчы хоча выдаткаваць канадская кампанія Talisman Energy і брытанская фірма San Leon Energy, заявіў дырэктар апошняй Ойсін Фанінг у інтэрв’ю The Times.
У доўгім спісе кампаній, якія хочуць выдаткаваць на гэта сотні мільёнаў даляраў, — сусветныя паліўныя магнаты: амерыканскія ExxonMobil, Chevron, ConocoPhillips, Marathon Oil, нарвежская Statoil, французская Total.

Грошы на пошукі радовішчаў выдаюцца Польшчы ад 2008 году. Спачатку гэта не агалошвалася, а ўвесну вядомая кансалтынгавая кампанія Wood Mckenzie заявіла, што Польшча можа мець 1,4 трлн кубаметраў газу — столькі ж, колькі і Нідэрланды. Іншыя эксперты ацэньваюць польскія рэсурсы да 3 трлн кубаметраў. Гэта было б астранамічным багаццем на суму 1 трлн даляраў.

На думку геолагаў, Польшча мае найбуйнейшыя ў Заходняй Еўропе радовішчы сланцу, які ўтрымлівае газ. І цяпер ёсць верагоднасць таго, што Польшча не толькі стане незалежнай ад імпарту прыроднага газу, але і будзе даволі буйным экспарцёрам яго ў ЕС.

З выкарыстаннем новага метаду бурэння, прадстаўленым амерыканцамі, 3–4 гады таму адбыўся прарыў у здабычы ў Польшчы газу з радовішчаў сланцу. У прасвідраваны падземны тунэль уводзіцца пад вялікім ціскам вада, змяшаная з пяском і хімікаліямі. Гэтая сумесь стварае ў скале сетку каналаў, праз якую ачышчаны газ цячэ ў верхнюю частку свідравіны.

Некаторыя эколагі ў ЗША асцерагаліся, што таямнічыя хімікаліі атруцяць пітную ваду. Здабывальнікі газу гарантуюць, што такой рызыкі няма.

Кангрэс яшчэ праводзіць даследаванне, але еўрапейскія і японскія кампаніі ўжо трацяць мільярды даляраў, каб купіць фірмы, якія спецыялізуюцца на здабычы газу са сланцу.

Амерыканскае вынаходніцтва скаланула сусветную энергетыку. У 2003 годзе кіраўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы Алан Грынспен заявіў, што запасы газу ў ЗША падышлі да канца, і Амерыцы давядзецца імпартаваць звадкаваны прыродны газ. У мінулым годзе высветлілася, што дзякуючы росту здабычы газу са сланцу амерыканцам нявыгадна ўвозіць звадкаваны прыродны газ.

Звадкаваны газ, што завозіўся з Катара, купляла Еўропа, а з прычыны, што ён быў удвая таннейшы за расійскі, «Газпром» пачаў страчваць тут рынак. Таму расійскую карпарацыю раздражняюць паведамленны пра радовішчы газу ў Польшчы.

Калі ў 1969 амерыканскія кампаніі знайшлі прыродны газ у Нарвегіі, яна стала самым вялікім канкурэнтам «Газпрому» ў Еўропе. Ці стане такім канкурнтам Польшча, будзе вядома ў найбліжэйшыя тры-пяць гадоў, але заходнія энергетыкі не сумняюцца:

«У Польшчы са сланцавым газам будзе тое ж, што ў ЗША, — запэўнівае Крыс Хопкінс з французскай кампаніі Schlumberger, сусветнага лідэра ў галіне тэхналогій эксплуатацыі радовішчаў.

8 чэрвеня 2010   Наша Ніва паводле Gazeta Wyborcza
 
Дата публикации:08.06.2010
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:8154
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме