https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі тралейбус


Беларускі тралейбусны маршрут адкрыўся ў Курску
Аксана Шыкуць        БЕЛТА
 
Новы тралейбусны маршрут, абслугоўваць які будуць толькі беларускія тралейбусы, адкрыўся сёння ў Курску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва УП "Белкамунмаш".
 
Падзея прымеркавана да памятнай даты вызвалення Курска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Тралейбсы "Белкамунмаш" мадэлі 321 у Курск былі прададзены ў лізінг 24 снежня мінулага года. У пачатку студзеня была адпраўлена апошняя машына.
 
На прадпрыемстве расказалі, што "Белкамунмаш" праводзіць актыўную маркетынгавую палітыку ў расійскіх рэгіёнах. У Екацярынбург плануецца пастаўка тралейбуса мадэлі 32102. З горадам таксама абмяркоўваецца магчымасць праектавання і будаўніцтва трамвайных пуцей для высакаскораснага трамвая "Белкамунмаш" з усёй неабходнай інфраструктурай. У Казані прадаўжаецца доследная эксплуатацыя тралейбуса мадэлі 42003, вядомага як "Вітаўт". Да адпраўкі таксама рыхтуецца тралейбус мадэлі 321. Пасля заканчэння яго доследнай эксплуатацыі ўлады горада прымуць рашэнне аб закупцы адзінкі тэхнікі.
 
"Белкамунмаш" утвораны ў 1973 годзе як рамонтны трамвайна-тралейбусны завод. Тут працуюць больш як 1,6 тыс. чалавек. Сёння на беларускіх тралейбусах ездзяць амаль у 50 рэгіёнах блізкага і далёкага замежжа. Геаграфія продажаў мінскіх тралейбусаў акрамя васьмі гарадоў у Беларусі ахоплівае ўсю тэрыторыю Расіі (больш за 30 рэгіёнаў) ад Калінінграда да Уладзівастока. Гарадскому электратранспарту "Белкамунмаша" аддаюць перавагу таксама ва Украіне, Манголіі, Латвіі, Казахстане, Сербіі, Малдове і Балгарыі.
 
 
Дата публикации:03.02.2010
Тематика:, В мире
Просмотров:6233
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме