https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Демаркацыя мяжы з Украінай


Для дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай граніцы спатрэбіцца да дзесяці гадоў

Кацярына Нячаева        БЕЛТА
 
Працягласць работ па дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай граніцы можа скласці да дзесяці гадоў. Аб гэтым паведаміў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі сёння на пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і сувязях з СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
Паводле інфармацыі Ігара Рачкоўскага, для фінансавання работ па дэмаркацыі ў 2010-2020 гадах спатрэбяцца дадатковыя паэтапныя выдзяленні з рэспубліканскага бюджэту ў памеры каля Br51 млрд.
 
Дагавор аб дзяржаўнай граніцы паміж Беларуссю і Украінай прадугледжвае стварэнне сумеснай камісіі для правядзення дэмаркацыі. Дакумент вызначае паняцце дзяржграніцы на сушы, вадзе, у нетрах і паветранай прасторы. Умовы праходжання зафіксаваны ў пратаколе-апісанні праходжання лініі дзяржграніцы і ў альбоме тапаграфічных карт. Беларусь і Украіна таксама дамовіліся абмяняцца тапографа-геадэзічнымі звесткамі, картаграфічнымі і аэрафатаграфічнымі матэрыяламі, неабходнымі для падрыхтоўкі дакументаў дэлімітацыі, дэмаркацыі, праверкі пралягання дзяржаўнай граніцы.
 
Ігар Рачкоўскі падкрэсліў, што ратыфікацыя дагавора аб беларуска-ўкраінскай дзяржграніцы мае вялікае значэнне для нашай краіны, таму што граніца з Украінай складае каля адной трэці ўсёй дзяржаўнай граніцы Беларусі. "Акрамя таго, па ўмовах дагавора, да нас адыходзяць больш за 400 га зямлі", - дадаў старшыня Дзяржпагранкамітэта.
 
Дагавор паміж Беларуссю і Украінай аб дзяржаўнай граніцы быў падпісаны ў маі 1997 года ў Кіеве і ў тым жа годзе ратыфікаваны ўкраінскім бокам. "Беларусь устрымлівалася ад ратыфікацыі з-за эканамічных і палітычных пытанняў", - сказаў Ігар Рачкоўскі. Беларускія парламентарыі маюць намер ратыфікаваць гэты дакумент на вясенняй сесіі Нацыянальнага сходу, якая адкрыецца 2 красавіка 2010 года. 
 
 
 
 
 
Дата публикации:19.01.2010
Тематика:, В мире
Просмотров:8513
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме