https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Музыка: новыя таленты


Па выніках году харвацкі музычны партал палічыў найлепшым беларускае трыё Port Mone

Харвацкі музычны партал http://www.terapija.net падвёў вынікі году. Прыемная нечаканасьць - у намінацыі "Найлепшы замежны альбом" перамагла беларуская каманда - Port Mone, што апярэдзіла і Sonic Youth, і Muse з Sepultura. Сымпатыі харватаў зваявала дэбютная кружэлка гурта DiP.
 
Інструмэнтальнае трыё Port Mone за іх чатыры гады існаваньня атрымалі нямала камплімэнтаў. І абсалютна заслужана, бо ствараюць яны музыку надзвычайнай вытанчанасьці, праўда ня надта запатрабаваную ў Беларусі. Таму немалога посьпеха яны ўжо здабылі за мяжой, а тут застаюцца малавядомымі нават прыхільнікам густоўнай музыкі. Іх палюбілі ва Ўкраіне, па якой музыкі праехаліся з турам, іх альбом пабачыў сьвет у кастрычніку на расейскім лэйбле "Геометрия", у расейскай вэрсіі Rolling Stone іх назвалі "беларускімі прыхільнікамі акустычнага эмбіенту" і ўрэшце, харвацкі музычны партал паставіў іх працу DiP ня толькі ў лік галоўных здабыткаў сусьветнай музыкі ў 2009 годзе, але і назваў яе найлепшай.
 
У рэцэнзіі на гэты альбом харвацкі журналіст Хорві Тэхач зазначае: "Port Mone уяўляе абсалютна новую зьяву, якую цяжка ўціснуць у межы хоць якіх стылістычных формаў. Гэтыя музыкі ствараюць выдатныя інструмэнтальныя кампазыцыі на падставе ўсёй палітры сучаснай музыкі - ад клясыкі да року ды эмбіенту, ад экспэрымэнтальнай да папулярнай. Пры дапамозе ўсяго трох інструмэнтаў гурт здолеў выявіць сутнасьць усёй шматстайнай музычнай культуры ў зусім новай стылістычнай форме".
 
 
 
Дата публикации:11.01.2010
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:8705
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме