https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ЗША працягнулі санкцыі ў дачыненні да Беларусі


Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Адміністрацыі прэзідэнта ЗША, апублікаваным у аўторак вечарам на сайце Белага дома.
Злучаныя Штаты Амерыкі працягнулі санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апавясціў кангрэс пра сваё рашэнне працягнуць дзеянне ўказа, прынятага Джорджам Бушам у 2006 годзе, аб санкцыях у дачыненні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў. "Дзеянні членаў урада Беларусі і іншых асоб працягваюць падрываць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў краіне", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

У дакуменце адзначаецца, што ўлады Беларусі ўсё такім жа чынам "парушаюць правы чалавека, ажыццяўляюць палітычныя рэпрэсіі і вядуць карупцыйную дзейнасць, што ўяўляе надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША". "З-за гэтай прычыны я лічу неабходным працягнуць надзвычайнае становішча, уведзенае прэзідэнцкім указам 13405 у дачыненні да Беларусі", — заявіў Трамп.

Рашэнне аб працягу ўказа Джорджа Буша прымаецца раз на год — у іншым выпадку праз тры месяцы пасля чарговай даты дакумент страчвае сілу. Такім чынам, санкцыі ў дачыненні да Беларусі працягнутыя да 16 чэрвеня 2018 года.

Першапачаткова паведамлялася, што візавыя і фінансавыя абмежаванні ўводзіліся для дзесяці чалавек. Акрамя Аляксандра Лукашэнкі і яго сына, памочніка па нацыянальнай бяспецы Віктара Лукашэнкі, у спіс былі ўключаныя сакратар Савета бяспекі, міністры юстыцыі і ўнутраных спраў, старшыня КДБ, кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі. Амерыканскім кампаніям забаронена заключаць здзелкі з гэтымі людзьмі. Пазней прадстаўнікі ЗША не называлі лік чыноўнікаў, якія трапляюць пад санкцыі, і іх прозвішчы.

Таццяна Барталь, БелаПАН
Вашынгтон, 14 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:14.06.2017
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:770
 
Ключевые слова:
США Санкции Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме