https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міністры замежных спраў краін АДКБ абмяркуюць у Мінску пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі


Пра гэта паведамляе прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
17 ліпеня ў Мінску пад старшынствам кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзіміра Макея адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Пасяджэнне СМЗС пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяркуюць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і ўзаемадзеянне краін — членаў арганізацыі на міжнароднай арэне.

На парадку дня разгляд праектаў рашэнняў СМЗС аб пераліку тым сумесных заяў у 2017 годзе, аб унясенні зменаў у палажэнне аб рабочай групе па Афганістане пры СМЗС АДКБ і аб плане кансультацый прадстаўнікоў дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па пытаннях знешняй палітыкі, бяспекі і абароны на другое паўгоддзе 2017 года — першае паўгоддзе 2018-га. Плануецца пасля абмеркавання зацвердзіць гэтыя дакументы.

Падчас пасяджэння міністры замежных спраў разгледзяць праект рашэння СМЗС, які прадугледжвае ўдасканаленне механізму рэалізацыі пагаднення аб асноўных прынцыпах ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі — удзельнікамі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Усяго ў праект парадку дня пасяджэння СМЗС уключаныя сем пытанняў.
_____________________________________

Дагавор аб калектыўнай бяспецы быў падпісаны 15 мая 1992 года ў Ташкенце. 14 мая 2002 года Савет калектыўнай бяспекі на сесіі ў Маскве прыняў рашэнне аб пераўтварэнні механізмаў і структур супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц дагавора ў міжнародную рэгіянальную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы — з наданнем ёй адпаведнага статусу. 18 верасня 2003 года статут АДКБ набыў моц. У арганізацыю ўваходзяць Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2017
 
Дата публикации:13.07.2017
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:643
 
Ключевые слова:
ОДКБ Коллективная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме