https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Расіі завершана распрацоўка гіпергукавога ракетнага комплексу "Авангард"


Міністэрства абароны Расіі заявіла аб завяршэнні распрацоўкі гіпергукавога ракетнага комплексу "Авангард", паведамляе ТАСС.
"Абаронна-прамысловым комплексам Расіі завершана распрацоўка ракетнага комплексу "Авангард" з прынцыпова новым аснашчэннем - планіруючым крылатым баявым блокам. Прадпрыемствы прамысловасці пачалі яго серыйную вытворчасць. У пазіцыйным раёне Дамбароўскага злучэння ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння праводзіцца комплекс арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў па прыняцці ракетнага комплексу "Авангард" у эксплуатацыю", - паведамілі ў расійскім ваенным ведамстве.

У Мінабароны РФ падкрэслілі, што стварэнне новых стратэгічных сістэм узбраенняў накіравана на павышэнне абараназдольнасці Расіі, прадухіленне любой агрэсіі адносна краіны і яе саюзнікаў. Акрамя таго, ваеннае ведамства праінфармавала аб завяршэнні выпрабаванняў расійскай міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Сармат".

"Са станоўчымі рэзультатамі завершана праграма выпрабаванняў комплексу, што дае магчымасць перайсці да падрыхтоўкі лётных выпрабаванняў ракетнага комплексу "Сармат", - сказалі ў ведамстве.

У міністэрстве дадалі, што ўсе праведзеныя мерапрыемствы даюць магчымасць зрабіць адназначны вывад, што стварэнне ракетнага комплексу "Сармат", пастаноўка яго на баявое дзяжурства будуць праведзены ва ўстаноўленыя тэрміны.

Старшыня ваенна-навуковага камітэта Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння палкоўнік Арцём Вяткін паведаміў, што ў рамках выпрабаванняў "Сармата" выканана больш за 50 задач, якія далі магчымасць пацвердзіць правільнасць прынятых канструктыўных рашэнняў па ракеце, сістэмах і агрэгатах пускавой устаноўкі і пацвердзіць іх надзейнасць, а таксама адпрацаваць тэхналогію падрыхтоўкі ракеты да пуску, рэжымы перадстартавай падрыхтоўкі і цыклаграму пуску.

19 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:363
 
Ключевые слова:
Россия Инновации Противовоздушная оборона "Авангард" "Сармат" Вооружение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме