https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пакістанскія вайскоўцы прымуць удзел у АрМГ-2019 на тэрыторыі Беларусі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Пакістанскія вайскоўцы плануюць прыняць удзел у Армейскіх міжнародных гульнях - 2019, якія пройдуць на тэрыторыі Беларусі

У Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца старшыня Аб`яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных Сіл Пакістана Зубайр Махмуд Хаят.

Адбыліся сустрэчы і перагаворы пакістанскай дэлегацыі з міністрам абароны і міністрам замежных спраў Беларусі, у час якіх абмяркоўваліся пытанні далейшага развіцця двухбаковага ваеннага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

"Генерал Зубайр Махмуд Хаят абазначыў, што пакістанскія каманды плануюць прыняць удзел у конкурсах Армейскіх міжнародных гульняў - 2019, якія будуць праведзены на тэрыторыі Беларусі", - адзначылі ў ваенным ведамстве.

Праграмай візіту таксама прадугледжана сустрэча з кіраўніцтвам Дзяржкамваенпрама, наведванне Ваеннай акадэміі, прадпрыемстваў прамысловасці і абароннага сектара эканомікі Беларусі.
________________________________________

Армейскія міжнародныя гульні праводзяцца штогод з 2015 года. У 2018 годзе спаборніцтвы прынялі палігоны сямі краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Ірана, Казахстана, Кітая і Расіі. Усяго праграма гульняў уключала 28 конкурсаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел ваеннаслужачыя з 32 краін.

17 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.12.2018
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:390
 
Ключевые слова:
Пакистан Военные игры АрМИ-2019
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме