https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ІД узяла адказнасць за тэракты ў Шры-Ланцы


Тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" ўзяла на сябе адказнасць за ўзрывы ў Шры-Ланцы, паведамляе Reuters са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Amaq, звязанае з групоўкай.
ІД не прадставіла доказаў свайго дачынення да тэрактаў 21 красавіка.

Раней міністр абароны Шры-Ланкі Руван Віевардэне выказаў меркаванне, што велікодныя тэракты былі адказам на нападзенні на мячэці ў новазеландскім Крайстчэрчы 15 сакавіка. "Папярэдняе расследаванне паказала - тое, што адбылося ў Шры-Ланцы, было ў адказ на нападзенне на мусульман у Крайстчэрчы", - сказаў Віевардэне на сённяшнім пасяджэнні парламента.

21 красавіка ў гарадах Каломба, Негомба і Батыкалоа ў Шры-Ланцы прагрымелі восем узрываў, у тым ліку ў цэрквах у час велікодных службаў і атэлях. У выніку загінуў 321 чалавек, больш як 500 паранены. У сувязі з тэрактамі арыштаваны 40 чалавек.

Расследуецца іх сувязь з міжнароднымі тэрарыстычнымі арганізацыямі.

23 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.04.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:194
 
Ключевые слова:
Терроризм Исламское государство Шри-Ланка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме