https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


З`явілася абнадзейлівая інфармацыя, звязаная з ракетамі сярэдняй і меншай далёкасці


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 верасня ў Мінску на сустрэчы з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам.
"Нядаўна з`явілася абнадзейлівая, добрая інфармацыя, звязаная з ракетамі сярэдняй і меншай далёкасці. Нас гэта хвалюе, таму што Беларусь з`яўляецца ўдзельніцай дагавора (Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці.). Дагавор на сённяшні дзень практычна разбураны, але з`явіліся заявы аб тым, што ні НАТА, ні Расія не збіраюцца размяшчаць у Еўропе гэтыя ракеты", - сказаў Прэзідэнт.

"Я ў сваю чаргу нядаўна сказаў аб тым, што мы ні ў якім разе не будзем ініцыятарамі нядобрых спраў па разбурэнні гэтага дагавора. Больш таго, мы ніколі не станем такія ракеты размяшчаць на тэрыторыі Беларусі для таго, каб ускладняць абстаноўку (калі гэта не пагражае нашай бяспецы). Але гэтыя дзве заявы - з Захаду і з Усходу - пераконваюць мяне ў тым, што нам не давядзецца ў Беларусі звяртацца да крайніх мер. На гэта ў нас няма ні жадання, ні лішніх грошай", - падкрэсліў беларускі лідар. Ён дадаў, што ў апошняй вайне Беларусь страціла трэць насельніцтва, прычым змагалася супраць агрэсара ў тым ліку разам з ЗША.

"Нам не хацелася б, каб зноў на тэрыторыі нашай Беларусі запахла паленым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

17 верасня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.09.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:167
 
Ключевые слова:
ДРСМД Беларусь-США Гонка вооружений Безопасность НАТО Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме