https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расія ініцыюе распрацоўку антынаркатычнай стратэгіі АДКБ на 2021-2025 гады


Аб гэтым заявіў 28-га лістапада Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у Бішкеку на саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
"Прыярытэтнай задачай лічым актывізацыю дзейнасці АДКБ процідзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў. Маем намер ініцыіраваць складанне новай актуалізаванай антынаркатычнай стратэгіі на 2021-2025 гады, якая будзе змяшчаць далейшыя канкрэтныя меры па спыненні вытворчасці і гандлю наркотыкамі, умацаванні пагранічнага рэжыму", - адзначыў Уладзімір Пуцін.

Расійскі бок таксама лічыць неабходным павысіць эфектыўнасць аналізу і прагназавання ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне з улікам магчымага з`яўлення новых гарачых кропак паблізу граніц АДКБ. Для гэтага, паводле слоў Уладзімір Пуціна, мэтазгодна актывізаваць дзейнасць цэнтра крызіснага рэагавання АДКБ, у тым ліку па абмене аператыўнымі звесткамі.

"Вядома ж, мы будзем імкнуцца і далей умацоўваць узаемадзеянне з партнёрамі ў сферы барацьбы з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам. Лічым карысным прадоўжыць практыку сумесных аперацый па выяўленні і ліквідацыі міжнародных тэрарыстычных груповак на прасторы АДКБ, іх баз, крыніц фінансавання. Гатовы дзяліцца практыкай антытэрору, які мы атрымалі ў Сірыі", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

28 лістапада 2019, Бішкек
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.11.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:171
 
Ключевые слова:
Антитерроризм Наркотики Сирия Коллективная безопасность Саммит Бишкек
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме