https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны выканала ўсе задачы, пастаўленыя палітычнымі саветнікамі нармандскага фармату


Аб гэтым 27 лістапада паведаміў спецпрадстаўнік АБСЕ ў ТКГ Марцін Сайдзік.
Спецпрадстаўнік нагадаў, што бакі ў пачатку гэтага тыдня паведамілі Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ аб завяршэнні развядзення сіл і сродкаў на ўчастку ў раёне Залатога. На іншым участку - у раёне Пятроўскага - пакуль прадаўжаюцца работы па ліквідацыі фартыфікацыйных збудаванняў. "На жаль, колькасць парушэнняў спынення агню прадаўжае вагацца, - канстатаваў Марцін Сайдзік. - Паводле даных СММ, якія былі абмеркаваны ў рабочай групе па бяспецы, пасля адноснага спаду на мінулым тыдні іх колькасць у апошнія дні зноў узрасла. Таму звяртаюся да бакоў з настойлівым заклікам зрабіць усё магчымае для строгага выканання рэжыму цішыні. Спадзяюся, што работу лідараў "нармандскай чацвёркі" ў Парыжы 9 снежня не будуць здалёку трывожыць баявыя дзеянні ў Данбасе".

"Напярэдадні гэтага саміту хацеў бы падкрэсліць, што мы з боку ТКГ і яе рабочых груп выканалі ўсе задачы, пастаўленыя нам палітычнымі саветнікамі нармандскага фармату. І сёння я з вялікай надзеяй гляджу на гэту сустрэчу", - падкрэсліў дыпламат.

27 лістапада ў Мінску адбылася перадапошняя сустрэча ТКГ у бягучым годзе. Як адзначыў Марцін Сайдзік, развіццё падзей у зоне канфлікту на ўсходзе Украіны апошнім часам выклікае пэўны аптымізм. Напрыклад, 20 лістапада ў Станіцы Луганскай у прысутнасці прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пасля заканчэння рамонту быў адкрыты пешаходны мост. Гэта, паводле слоў дыпламата, вялікая аблягчэнне для насельніцтва, паколькі, паводле апошніх даных, штодзень амаль 11 тыс. чалавек праходзяць праз пункт пропуску ў Станіцы Луганскай. 

"Тут я хацеў бы выказаць асаблівую ўдзячнасць Леаніду Данілавічу Кучму за яго вялікія асабістыя намаганні пры вырашэнні гэтага пытання", - сказаў ён.

Эканамічная падгрупа гэтак жа ўдзяліла асаблівую ўвагу пытанням водазабеспячэння, а таксама выплаце пенсій. Гуманітарная рабочая група канцэнтравалася на тэме абмену асобамі, якія ўтрымліваюцца ў сувязі з канфліктам. Палітычная падгрупа прадоўжыла абмеркаванне пытанняў наконт імплементацыі формулы Штайнмаера, амністыі і мясцовых выбараў. Адказваючы на пытанне аб выніках дыскусіі па абмене ўтрымліваемымі, Марцін Сайдзік адзначыў, што вядзецца вельмі сур`ёзная работа. Дыпламат перакананы, што бакі хочуць абмену. 

"Спадзяюся, што ён адбудзецца ў бліжэйшы час", - сказаў ён на заканчэнне.Наступнае пасяджэнне кантактнай групы ў Мінску запланавана на 18 снежня.

28 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.11.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:184
 
Ключевые слова:
Украина Донбасс Война Контактная группа Минский формат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме