https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У 90% выпадкаў адміністратары дэструктыўных Telegram-каналаў знаходзяцца за межамі Беларусі


Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.
«У 90% выпадкаў адміністратары такіх рэсурсаў знаходзяцца за межамі Беларусі — у Чэхіі, ЗША, Польшчы, Літве. Іх інфарматары знаходзяцца і на тэрыторыі Беларусі», — сказаў Генадзь Казакевіч.

Іх задача адна — расхістаць асабісты склад, спарадзіць няўпэўненасць у законнасці сваіх дзеянняў, у канчатковым выніку — прывесці да немагчымасці выконваць службовыя абавязкі.

«Апошнія пагрозы, з якімі мы сутыкнуліся: адзін з Telegram-каналаў паабяцаў апублікаваць спісы тысяч супрацоўнікаў міліцыі, наогул службовых асобаў Беларусі для таго, каб грамадзяне ведалі, дзе яны, якім чынам жывуць, тэлефоны, сваякоў. Гэтыя ж спісы ён пагражае накіраваць у ЗША, краіны ЕС для прыняцця нейкіх санкцый», - адзначыў першы намеснік міністра.

Генадзь Казакевіч падкрэсліў, што такімі пагрозамі супрацоўнікаў міліцыі не спалохаць. «Больш за тое, любая знешняя або ўнутраная пагроза на самай справе не разгойдвае, а толькі гуртуе шматтысячны калектыў беларускай міліцыі. І ад гэтага наша карпаратыўнасць становіцца толькі мацнее, — дадаў ён. — Мы не пакінем без увагі і не забудзем любыя факты паклёпу, гвалту або пагроз, якія маюць месца не толькі ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, але і любых дзяржслужачых, сацыяльна актыўных грамадзян, журналістаў, дэпутацкага корпуса. І пры выяўленні такіх фактаў прынцып няўхільнасці пакарання будзе рэалізаваны максімальна хутка і эфектыўна. Гэта я абяцаю».

Звязда, 16 верасня 2020
 
Дата публикации:16.09.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:220
 
Ключевые слова:
Милиция Безопасность Интернет Национальная безопасность Цветные революции Гибридная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме