https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Германіі ўвялі 21-дзённы каранцін для захварэлых ад воспы малпаў


Улады Германіі ўвялі трохтыднёвы каранцін для заражаных воспай малпаў. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя ФРГ Карл Лаўтэрбах.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Германіі падкрэсліў, што нават на пачатковых стадыях эпідэміі павінны прымацца строгія меры.

Улады ФРГ сумесна з Інстытутам Роберта Коха распрацавалі рэкамендацыі, згодна з якімі захварэлыя павінны будуць знаходзіцца на самаізаляцыі 21 дзень.

Улады Бельгіі 20 мая таксама ўвялі ў краіне 21-дзённы каранцін для захварэлых на воспу малпаў. Краіна стала першай у свеце, якая прымяніла такія меры.

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з 7 мая ў свеце быў выяўлены 131 пацверджаны выпадак заражэння людзей воспай малпаў і 106 мяркуемых выпадкаў захворвання ў 19 краінах свету.

Звязда, 24 траўня 2022
 
Дата публикации:24.05.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:871
 
Ключевые слова:
Оспа обезьян Эпидемия Карантин Бельгия Германия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме