https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Уступ Беларусі ў ШАС з`яўляецца прызнаннем яе палітычнай і эканамічнай вагі


Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся ваенны эксперт і палітычны аналітык Якаў Кедмі.
"Уступленне Беларусі ў ШАС добра ва ўсіх адносінах, і перш за ўсё ў палітычных. Беларусь стала самай заходняй дзяржавай у гэтай арганізацыі. І гэта з`яўляецца прызнаннем дзяржаўнай, эканамічнай і палітычнай вагі Беларусі", - сказаў Якаў Кедмі.

Аналітык звярнуў увагу, што Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва таксама займаецца пытаннямі ўзаемнай абароны, у тым ліку барацьбой з тэрарызмам. Яшчэ адным важным напрамкам дзейнасці ШАС з`яўляецца развіццё эканамічных адносін.

"Нягледзячы на ўяўленне, якое склалася ў свеце аб цудоўна развітых тэхналогіях і навуцы на усходзе, Беларусі таксама ёсць што прапанаваць. Гэта паслужыць імпульсам для развіцця беларускіх высокіх тэхналогій, прамысловасці, навукі", - лічыць ён.

Вяртаючыся да тэмы ўзаемнай абароны, Якаў Кедмі выказаў упэўненасць, што членства ў ШАС дапаможа Беларусі ўмацаваць бяспеку - як палітычную, так і стратэгічную.

"Краіны ШАС, напрыклад, паспяхова вырашаюць праблемы незаконнай міграцыі. І ў гэтым пытанні падтрымка арганізацыі можа дапамагчы Беларусі прадухіліць развіццё гэтай праблемы. І гэта самы вялікі крок Беларусі пасля таго, як па патрабаванні Савецкага Саюза яна стала краінай - заснавальніцай ААН. Ён толькі падкрэслівае дасягненні Беларусі з пачатку дзевяностых гадоў", - упэўнены аналітык.

10 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.07.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:212
 
Ключевые слова:
ШОС Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме