https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Адкрытая прадузятасць і дыскрымінацыя". Дэлегацыю Беларусі не дапусцілі да ўдзелу ў сесіі ПА АБСЕ


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у ПА АБСЕ прыняла заяву ў сувязі з нядопускам да ўдзелу ў 31-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ. 

Беларускія парламентарыі вельмі абураны тым, што румынскія ўлады наўмысна сарвалі ўдзел дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у 31-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Бухарэсце адмовай ва ўездзе на тэрыторыю Румыніі.

"Гэта рашэнне прынята насуперак усім базавым абавязацельствам і прынцыпам АБСЕ. Рэспубліка Беларусь прымае актыўны ўдзел у дзейнасці ПА АБСЕ. У 2017 годзе наша краіна паспяхова правяла 26-ю штогадовую сесію ПА АБСЕ, якая стала самай прадстаўнічай у гісторыі асамблеі. Пры гэтым былі забяспечаны максімальна спрыяльныя ўмовы для работы замежных парламентарыяў, якія прадстаўлялі 55 дзяржаў-членаў", - гаворыцца ў заяве.

Парламенцкая асамблея АБСЕ прызначана быць пляцоўкай для адкрытага, інклюзіўнага дыялогу, каштоўнасць якога асабліва ўзрастае ва ўмовах бягучага абвастрэння знешнепалітычнай канфрантацыі. Нядопуск парламенцкай дэлегацыі Беларусі на сесію ПА АБСЕ ў Бухарэсце з`яўляецца прыкладам адкрытай прадузятасці і дыскрымінацыі.

"Падыходы, якія пазбаўляюць паўнапраўных членаў магчымасці прадстаўляць свае нацыянальныя пазіцыі, падрываюць міжнародны аўтарытэт і асновы самой арганізацыі. У сувязі з гэтым беларускі бок не прызнае рашэнні, якія могуць быць прыняты ў час сесіі ў адносінах да Беларусі, у сувязі з адмовай краінай, што прымае асамблею, ва ўездзе на яе тэрыторыю", - адзначаецца ў заяве.

"Беларусь, як і раней, цалкам падтрымлівае намаганні, накіраваныя на захаванне дыялогу паміж дзяржавамі - членамі АБСЕ і выпрацоўку палітычных рашэнняў у мэтах умацавання нашай агульнай бяспекі", - канстатуецца ў заяве.

29 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.06.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:231
 
Ключевые слова:
ОБСЕ Сессия Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме