https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магілы забітых ва Украіне наймітаў з’яўляюцца ў ЗША


Агульная колькасць замежных наймітаў, якія прыбылі ва Украіну з 24 лютага 2022 года, склала крыху больш за 13 тысяч чалавек.
Могілкі ў ЗША – ад Віргініі да Каліфорніі – услед за еўрапейскімі павялічваюцца за кошт пахаванняў наймітаў, якія былі ліквідаваны расійскімі вайскоўцамі ва Украіне, пра гэта паведамляе РІА Навіны.

Некаторыя з іх пахаваны на знакамітых Арлінгтонскіх нацыянальных могілках непадалёку ад Вашынгтона, дзе знаходзяцца магілы двух прэзідэнтаў, а таксама вайскоўцаў, палітыкаў і астранаўтаў.

Пры гэтым у ЗША запэўніваюць, што амерыканскія вайскоўцы не будуць гінуць за краіну на іншым кантыненце.

Найміты ва Украіне

Як паведамляла ў сакавіку Міністэрства абароны Расіі, агульная колькасць замежных наймітаў, якія прыбылі ва Украіну ваяваць на баку кіеўскага рэжыму, з 24 лютага 2022 года склала 13 387 чалавек. Падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі было ліквідавана амаль шэсць тысяч наймітаў.

У прыватнасці, з ЗША ва Украіну прыбылі 1 113 чалавек, з іх 491 забіты.

У цэлым ва Украіне прысутнічаюць найміты з больш за 85 краін. Лідарамі па колькасці забітых застаюцца грамадзяне Польшчы: з пачатку СВА іх прыбыло ва Украіну 2 960, знішчана – 1 497.

У ведамстве падкрэслілі, што працягнуць адсочваць усіх баявікоў, якія прыбываюць для ўдзелу ў баявых дзеяннях з-за мяжы.

Мінск, 10 красавіка 2024
Sputnik
 
Дата публикации:10.04.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:360
 
Ключевые слова:
Спецоперация Украина Наёмники НАТО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме