https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь з першых дзён канфлікту ў Сірыі была на баку народа і кіраўніцтва гэтай краіны


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22-га ліпеня на сустрэчы з намеснікам прэм`ер-міністра - міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі Валідам аль-Муалемам.
"Мы вельмі ўважліва сочым за сітуацыяй у Сірыі, за тымі падзеямі, якія разгортваюцца на вашай зямлі. Мы заўсёды, з першых дзён сірыйскага канфлікту, былі на баку сірыйскага народа, на баку вашага Прэзідэнта, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы ўсяляк падтрымлівалі справядлівую пазіцыю Сірыі, заўсёды будзем прыхільныя да гэтай пазіцыі".



Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў адносінах Беларусі і Сірыі няма закрытых тэм для супрацоўніцтва.

"Мы гатовы зрабіць усё, на што здольна Беларусь, - заявіў ён. - У працэсе аднаўлення вашай краіны пасля гэтай страшэннай вайны вы заўсёды можаце разлічваць на Беларусь".

Валід аль-Муалем перадаў Аляксандру Лукашэнку і беларускаму народу ўдзячнасць ад Прэзідэнта Сірыі Башара Асада за падтрымку краіны ў гэты складаны для яе перыяд.

"Мы ўжо некалькі дзён знаходзімся ў Беларусі, і нам вельмі падабаецца той прагрэс, які быў дасягнуты дзякуючы вашаму кіраўніцтву. Мы сапраўды разлічваем на тое, што Беларусь будзе ўдзельнічаць у працэсе аднаўлення Сірыі, і прадаставім прыярытэт усім беларускім кампаніям, якія жадаюць у гэтым удзельнічаць", - запэўніў міністр.

У час сустрэчы была адзначана неабходнасць развіцця эканамічнага супрацоўніцтва, каб яно адпавядала цесным палітычным кантактам, якія ўстанавіліся паміж краінамі. Гэта, на думку бакоў, сёння асноўная задача двухбаковых адносін. Вялікія надзеі Сірыя ўскладае на маючае адбыцца пасяджэнне міжурадавай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве. Мерапрыемства пройдзе ў Дамаску, яго тэрміны пакуль узгадняюцца.

Валід аль-Муалем таксама падзякаваў кіраўніцтву Беларусі за прадастаўленне магчымасці для адпачынку і аздараўлення сірыйскіх дзяцей у краіне і выказаў просьбу прадоўжыць гэту праграму яшчэ на некалькі гадоў.

Прэзідэнт запэўніў, што пытанне будзе прапрацавана. Бакі абмеркавалі і бягучую сітуацыю ў Сірыі. Міністр праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб падзеях у краіне, абмеркаваўшы магчымыя шляхі вырашэння канфлікту.

22 ліпеня 2019, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.07.2019
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:154
 
Ключевые слова:
Сипия Товарооборот Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме