https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Барталамей І атрымае новы пераклад нікейска-канстанцінопальскага Сімвалу веры


Італьянскі гісторык Касцёла Альберта Мелоні запэўнівае на старонках рымскага выдання La Repubblica, што «гэта не прапанова, а дар».
Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей І, які прабывае ў італьянскай Балоньі, атрымае эксперыментальны пераклад нікейска-канстанцінопальскага Сімвалу веры. Пераклад падрыхтаваны з нагоды 1700-годдзя першага ў гісторыі Паўсюднага Сабору (экуменічнага) — Нікейскага (325 г.).

Пераклад адыходзіць ад вядомай да гэтага лацінскай версіі, у якую ўключаны зварот Filioque («…і Сына»). У некаторых усходніх абрадах падобны зварот лічыцца недапушчальным.

Новы пераклад, як падсумаваў італьянскі гісторык, «пакідае лацінскае Credo яго ўласнай гісторыі і стараецца ажывіць укрытыя рыфмы супольнай веры, бо ў рэфрэне паўтараецца слова “адзін”: адзін Бог, адзін Сын, адзін Касцёл, адзін хрост».

Catholic.by, 13 верасня 2017
 
Дата публикации:13.09.2017
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:638
 
Ключевые слова:
Религия Христианство Никейский Собор
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме