https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сейм Літвы узяў пад кантроль сітуацыю на гары Гедыміна


У цяперашні час на гары Гедыміна ідуць падрыхтоўчыя працы да зімова-асенняга перыяда для абароны славутасцяў ад ападкаў. Плануецца, што да вясны наступнага года адновяць паўночна-заходні схіл.
Камітэт па культуры Сейма Літвы вырашыў узяць надзвычайную сітуацыю на гары Гедыміна, на якой працягваюць сыходзіць апоўзні, пад дзяржаўны кантроль, паведамляе прэс-служба канцылярыі Сейма.

На выязным пасяджэнні члены камітэта агледзелі апоўзні, якія ўтварыліся на ўсходнім, паўднёва-ўсходнім і паўднёва-заходнім схілах гары Гедыміна, і азнаёміліся з планам падрыхтоўчых работ да зімовага і веснавога перыядаў 2017-2018 года.

Вежу Гедыміна і прылеглую да яе плошчу аснасцяць спецыяльным часовым дахам, які абароніць ад ападкаў. Тое ж самае зробяць і для абароны ўнутранай часткі парэшткаў Палаца князёў.

Дзякуючы ўстаноўцы ахоўнага экрана, працягнуцца археалагічныя раскопкі на тэрыторыі горы, дзе ў студзені гэтага года былі знойдзены астанкі чатырох целаў. Па здагадцы навукоўцаў, гэта маглі быць ўдзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў, якіх пакаралі смерцю на плошчы Лукішкес.

Старшыня камітэта культуры Рамунас Карбаўскіс заявіў, што да вясны наступнага года адновяць паўночна-заходні схіл гары.

Падчас візіту прадстаўнікоў Сейма на гары сышоў яшчэ адзін апоўзень.Намеснік міністра культуры Реналдас Аўгусцінавічус адзначыў, што апоўзні на гары па-ранейшаму будуць адбывацца, але прынятыя меры дазволяць паменшыць іх колькасць.

Таксама ён падкрэсліў, што для іх важна, каб апоўзні не ператварыліся ў адзін вялікі масіў, які можа стаць пагрозай для гістарычных будынкаў.

Раней прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайтэ запатрабавала ад урада перагледзець план па абароне горы Гедыміна з-за сітуацыі, якая склалася з кліматычнымі з`явамі ў гэтым годзе.

Мінск, 15 лістапада 2017
Sputnik
 
Дата публикации:15.11.2017
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:646
 
Ключевые слова:
Вільня Гора Гедимина Оползень
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме