https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У гэтым годзе адной з вуліц Калінінграда (Расія) могуць прысвоіць імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны


Пра гэта паведамляе інфармацыйны цэнтр міжнароднага грамадскага аб`яднання "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына".
Адну з вуліц у Калінінградзе могуць назваць імем Францыска Скарыны

Па ініцыятыве Калінінградскага таварыства беларускай культуры на VII з`ездзе беларусаў свету, які ў ліпені мінулага года ў Мінску правяла "Бацькаўшчына", быў прыняты зварот да мэра гэтага расійскага горада з просьбай назваць адну з вуліц імем Скарыны з нагоды 500-годдзя ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Акрамя таго, у 1530 годзе беларускі асветнік па запрашэнні герцага Прусіі Альбрэхта Брандэнбурга працаваў у Кёнігсбергу (Каралеўцы) — сённяшнім Калінінградзе.

Гарадская тапанімічная камісія разгледзела зварот "Бацькаўшчыны" на пасяджэнні ў снежні 2017 года. Кіраўніцтва грамадскага аб`яднання атрымала адказ, у якім гаворыцца, што, на думку членаў камісіі, "з мэтай умацавання культурных і эканамічных сувязяў Беларусі і Калінінградскай вобласці варта надаць у 2018 годзе імя Францыска Скарыны вуліцы ў жылым квартале, які будуецца ў раёне вуліц Пархоменкі і Левітана".

"Заключэнне тапанімічнай камісіі накіравана на разгляд і зацвярджэнне ў гарадскі савет дэпутатаў Калінінграда. Спадзяемся, што гарсавет зацвердзіць такі падыход, і ў хуткім часе вуліца імя Скарыны з`явіцца ў Калінінградзе", — гаворыцца ў паведамленні інфацэнтра "Бацькаўшчыны".

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 17 студзеня 2018
 
Дата публикации:17.01.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:783
 
Ключевые слова:
Ономастика Топонимика Каралевец Францыск Скарына 500-годдзе беларускага кнігадрукавання "Бацькаўшчына"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме