https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Галоўны інструмент у барацьбе з фэйкавай інфармацыяй у інтэрнэце - давер людзей


Такое меркаванне выказаў першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, які прыняў удзел у XIII Беларускім міжнародным медыяфоруме "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы".
"Па-першае, СМІ павінны карыстацца ў аўдыторыі дастатковай ступенню даверу для таго, каб на любы фэйк можна было ўпэўнена адказаць і знішчыць яго на корані. Па-другое, гэта аўдыторыя павінна быць максімальна вялікай. Калі нашы рэсурсы і магчымасці дазваляюць перакрыць гэту пляму распаўсюджвання фэйка, то ў прынцыпе гэта праблема вырашальная. Таму трэба змагацца за аўдыторыю і давер людзей", - сказаў Павел Лёгкі.

Як адзначыў галоўны рэдактар расійскай газеты "Комсомольская правда" Уладзімір Сунгоркін, прававыя меры кантролю такой інфармацыі павінны абмяркоўвацца з шырокім прыцягненнем экспертнай супольнасці. "Лічбавізацыя - гэта наша стратэгія, за гэтым будучыня. Усе медыя ідуць у лічбу, і нейкіх альтэрнатыўных варыянтаў ужо не існуе. Сфера настолькі новая і беспрэцэдэнтная, што тут не трэба спяшацца з прыняццем заканадаўчых ініцыятыў", - сказаў ён.

Уладзімір Сунгоркін дадаў, што папяровая прэса будзе існаваць да таго часу, пакуль яна будзе запатрабавана. "Цяпер яе фінансуе чытач, які плаціць за газету, і рэкламадавец. Але газетай цікавіцца больш дарослае насельніцтва, а шырокія масы і моладзь ідуць у інтэрнэт, у больш камфортнае асяроддзе, дзе яны павінны атрымліваць дакладную інфармацыю", - падкрэсліў галоўны рэдактар "Комсомольской правды".

XIII Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак дня для медыяпрасторы" праходзіць 11-14 верасня ў Мінску. У ім прымаюць удзел прыкладна 300 чалавек, гэта прадстаўнікі амаль 30 краін - не толькі СНД, але і далёкага замежжа.

БЕЛТА, 12 верасня 2018
 
Дата публикации:12.09.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:278
 
Ключевые слова:
СМИ Интернет Безопасность Цифровизация Форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме