https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кітаю цікавы беларускі досвед сацыяльнай абароны дзяцей


Беларусь і КНР зацікаўлены ў абмене досведам у сферы сацыяльнага ўпарадкавання. Кітай, у прыватнасці, хацеў бы вывучыць беларускую практыку сацыяльнай абароны дзяцей.
Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслава Пірштука з парламенцкай дэлегацыяй КНР на чале з намеснікам старшыні камітэта па сацыяльным будаўніцтве Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў КНР Жэнь Сяньлянам. 

Баляслаў Пірштук звярнуў увагу, што беларускія і кітайскія ўлады галоўнай задачай бачаць рост дабрабыту насельніцтва сваіх краін. Для Беларусі, паводле яго слоў, у сувязі з гэтым важна вывучаць кітайскі досвед, супрацоўнічаць з КНР у розных сферах, каб сумесна пашыраць узаемавыгадныя інтарэсы. 

"Вельмі цікава азнаёміцца з кітайскім вопытам у сацыяльна-гуманітарных галінах", - сказаў віцэ-спікер. Беларускі бок зацікаўлены знайсці новыя кропкі ўзаемадзеяння з Кітаем, у тым ліку ў сацыяльнай сферы. 

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў выказаў надзею, што кітайскія парламентарыі, якія ў час візіту ў Беларусь наведаюць сацыяльныя ўстановы, таксама змогуць атрымаць карысную інфармацыю аб напрацоўках у гэтай галіне. 

Жэнь Сяньлян у сваю чаргу выказаў зацікаўленасць у вывучэнні беларускага вопыту ў экалогіі, сферы сацыяльнага будаўніцтва, у тым ліку ў пытаннях працаўладкавання, сацабароны непаўналетніх.   
Дэлегацыя прыбыла ў Беларусь 17 кастрычніка. Візіт працягнецца па 21 кастрычніка. Плануецца, што кітайскія парламентарыі наведаюць Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", ААТ "Купалінка" ў Салігорску, азнаёмяцца з беларускім вопытам у сферах сацабслугоўвання, адукацыі і аховы здароўя.

18 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:18.10.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:224
 
Ключевые слова:
Китай Соцзащита в Беларуси Детство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме