https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Памёр італьянскі рэжысёр Франка Дзэфірэлі


Выбітны італьянскі рэжысёр тэатра і кіно Франка Дзэфірэлі памёр у сваім доме ў Рыме на 97-м годзе жыцця, паведамляюць прадстаўнікі фонду, які носіць імя маэстра.
Франка Дзэфірэлі (сапраўднае імя - Джанфранка Корса) нарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1923 годзе. Першапачаткова вучыўся на архітэктара, але вучобу перапыніла Другая сусветная вайна, падчас якой Дзэфірэлі быў партызанам італьянскага руху Супраціву, а затым - перакладчыкам шатландскай гвардыі.

У кіно ён дэбютаваў ў 1957 году кароткаметражным фільмам "Кемпінг". Папулярнасць яму прынеслі экранізацыі Шэкспіра: "Утаймаванне свавольнай" (1967) і "Рамэа і Джульета" (1968). За "Рамэа і Джульету" яго намінавалі на "Оскар" як лепшага рэжысёра, фільм атрымаў прыз за лепшыя касцюмы і аператарскую працу.

Звязда, 15 чэрвеня 2019
 
Дата публикации:15.06.2019
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:265
 
Ключевые слова:
Кинематограф Некролог Франко Дзеффирелли
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме