https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуска-польскае гуманітарнае супрацоўніцтва набірае абароты


Аб гэтым заявіў дырэктар дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі Валерый Скакун 4-га снежня на беларуска-польскай канферэнцыі.
Польшча ў мінулым годзе стала шостым па аб`ёме гандлю партнёрам Беларусі і пятым па інвестыцыях у эканоміку краіны. 

"Супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы ў гуманітарнай сферы таксама паступальна набірае абароты. Калі ў пачатку бягучага пяцігоддзя аб`ёмы накіраваных сродкаў складалі прыкладна 500 тыс. еўра, то ўжо ў мінулым годзе гэта лічба складала каля 900 тыс. еўра", - сказаў Валерый Скакун.

Ён адзначыў значную ролю пасольства Польшчы ў падтрымцы праектаў, накіраваных на сацыяльную інтэграцыю інвалідаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў сацабароны, адукацыі, спорту. 

"Час не стаіць на месцы, і сёння фінансавыя сродкі замежнай бязвыплатнай дапамогі накіроўваюцца не толькі на сацыяльныя праекты, але і праекты ў галінах прадпрымальніцтва, экалогіі. Гэтыя напрамкі з`яўляюцца апошнім часам прыярытэтнымі з пункту гледжання фінансавання", - падкрэсліў Валерый Скакун.

У якасці прыкладу ён прывёў стварэнне паруснай школы ў Браславе, пансіяната ў Бараўлянах для часовага знаходжання бацькоў і дзяцей, якія маюць патрэбу ў лячэнні, стварэнне працоўных месцаў для інвалідаў у Баранавічах. 

"Добрыя людскія сувязі, што ўзнікаюць у працэсе рэалізацыі гэтых праектаў, яшчэ больш збліжаюць нашы краіны. Сумеснымі намаганнямі мы зможам прымножыць дасягнутыя пазіцыі, а 2020 год стане годам паглыблення партнёрскіх адносін, рэалізацыі новых планаў і нявыкарыстанага патэнцыялу", - упэўнены Валерый Скакун.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаанна Казана-Вішнявецкі, пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Аляксандра Салаўёва, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) Мустафа Сарвар.

4 снежня 2019, Минск 
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2019
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:217
 
Ключевые слова:
Польша Инвестиции Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме