https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Памерла народная артыстка Расіі Ніна Ургант


Народная артыстка РФ Ніна Ургант памерла ў Санкт-Пецярбургу на 93-м годзе жыцця, паведамляе прэс-служба Александрынскага тэатра, дзе служыла акторка.
«Ніна Мікалаеўна Ургант, ветэран нашага тэатра, памерла на 93-м годзе жыцця», — сказала суразмоўца агенцтва. Адзначаецца, што інфармацыя аб месцы развітання і пахаванні Ніны Ургант будзе апублікаваная пазней.

Як інфармуе газета «Известия», Ніна Ургант нарадзілася ў 1929 годзе ў горадзе Луга пад Ленінградам. Пасля школы паступіла ў Ленінградскі тэатральны інстытут імя А.Н.Астроўскага. C 1954 года працавала ў Ленінградскім тэатры імя Ленінскага камсамола, дзе выканала дзясяткі роляў. З 1962 года стала працаваць у Ленінградскім акадэмічным тэатры драмы імя А.С.Пушкіна, выканала больш 30 роляў.

Першую вялікую ролю ў кіно Ніна Ургант згуляла ў 1962 годзе ў меладраме Ігара Таланкіна «Уступ». За гэтую ролю ў 1963 годзе яна атрымала спецыяльны прыз Венецыянскага кінафестывалю.

Актрыса вядомая шырокаму гледачу ролямі ў фільмах «Чароўная сіла мастацтва», «Прыгажун-мужчына», «Беларускі вакзал». Усяго ў яе багажы больш за 40 роляў у кіно.

Ніна Ургант — Народная артыстка Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат тэатральнай прэміі «Залатая маска» і шматлікіх дзяржаўных узнагарод.

Звязда, 3 декабря 2021
 
Дата публикации:03.12.2021
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:143
 
Ключевые слова:
Нина Ургант Некролог Кинаматограф Театр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме