https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


СМІ, сацсеткі і электронны гандаль


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10-га чэрвеня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа прапанаваў стварыць ІТ-экасістэму ШАС.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што сучасныя тэмпы развіцця тэхналогій нясуць у сабе як новыя магчымасці, так і новыя пагрозы і выклікі. Ніводная дзяржава не можа сабе дазволіць проста закрыцца або нешта забараніць у гэтай сферы.

"Прапаную ўсім нам сумесна падумаць над стварэннем агульнай электроннай платформы, скажам, "ІТ-экасістэмы ШАС", якая аб`яднае ў сабе магчымасці электронных СМІ, сацыяльных сетак, электроннага гандлю і шмат іншага", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць узмацніць кааперацыю, павысіць канкурэнтаздольнасць нацыянальных эканомік ва ўмовах глабальнага свету.

"А таксама дапаможа нам забяспечыць бяспеку нашых краін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

11 чэрвеня 2018, Цындаа
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.06.2018
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:398
 
Ключевые слова:
ШОС Безопасность Электронная платформа Цифровые технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме