https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Самазвалы-робаты БелАЗа праходзяць эксплуатацыйныя выпрабаванні ў Хакасіі


Два рабатызаваныя самазвалы БелАЗ-7513R праходзяць выпрабаванні ў Хакасіі (Расія) у кар`еры "Абаканскі", паведамляе ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-холдынг".
130-тонныя самазвалы-робаты былі пастаўлены туды ў пачатку 2019 года. Урачысты ўвод у эксплуатацыю машын плануецца ў жніўні.

Першы дыстанцыйна кіруемы кар`ерны самазвал распрацаваны прадпрыемствам сумесна з АТ "ВІСТ Груп" у 2010 годзе. Галоўная асаблівасць самазвала - аддаленае рабочае месца аператара, якое поўнасцю паўтарае кабіну вадзіцеля. Гэта стала важным этапам на шляху да стварэння рабатызаванага кар`ернага самазвала. У 2018 годзе БелАЗ і "ВІСТ Груп" на заводскім выпрабавальным палігоне завяршылі цыкл работ па адаптацыі аўтаномнага руху рабатызаванага самазвала БелАЗ-7513R.

Рабатызаваны кар`ерны самазвал БелАЗ-7513R можа працаваць у камандным, дыстанцыйным або аўтаномным рэжымах у складзе рабатызаваных горназдабыўных комплексаў.

У планах - максімальна аўтаматызаваць пагрузачныя работы, уключыўшы ў тэхпрацэс здабычы рабатызаваны пагрузчык БелАЗ-78250, які сам зможа адбудаваць 3D-мадэль горнай масы, прызначанай для пагрузкі, вызначыць парадак дзеянняў, суаднесці сваё перамяшчэнне з месцазнаходжаннем самазвала. Функцыі дыстанцыйнага аператара звядуцца да выдачы экспертных указанняў у пачатку работы і дадатковых дзеянняў у асаблівых сітуацыях. Гэта дасць магчымасць абысціся адным аператарам на трох-пяці рабатызаваных машынах.
_________________________________________

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" (Жодзіна) - буйнейшы сусветны вытворца кар`ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах.

10 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.04.2019
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:359
 
Ключевые слова:
Карьерный самосвал Беспилотник БелАЗ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме