https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Беларускія вытворцы прадставілі прадукцыю на выстаўках у Егіпце і ААЭ


Экспазіцыі беларускіх вытворцаў прадстаўлены на вялікіх міжнародных выстаўках Блізкага Усходу, якія праходзяць у Егіпце і Аб`яднаных Арабскіх Эміратах, паведамілі ў выставачным унітарным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Выстаўка прадуктаў харчавання і напіткаў Food Africa Cairo 9-11 снежня ў Каіры сабрала больш за 380 кампаній з 33 краін. Беларусь прадстаўлена на гэтай пляцоўцы трэці год запар. Свае навінкі тут дэманструюць такія прадпрыемствы, як "Бабуліна крынка", "Мілкавіта" і Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат. З іх прадукцыяй у тым ліку азнаёміліся прэм`ер-міністр Егіпта Мустафа Мадбулі, міністр гандлю і прамысловасці краіны Амр Насар, генеральны сакратар Федэрацыі гандлёвых палат Егіпта Ала Эз, пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў.

На выстаўцы прадуктаў харчавання і напіткаў SIAL Middle East, якая праходзіць з 9 па 11 снежня ў Абу-Дабі, адкрылася экспазіцыя Belarus. The Taste of Nature. У ёй удзельнічаюць прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам": "Камунарка", "Чырвоны харчавік", "Спартак", Гарадзейскі цукровы камбінат, "Чырвоны мазыранін", "Машхарчпрад", Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат. У тым ліку можна ўбачыць карціну ручной работы з шакаладу, на якой намаляваны беларускі пейзаж, пакаштаваць грэцкі, ліпавы і акацыевы мёд, лінейкі карыснага агародніннага мармеладу са смакам кукурузы, гарбуза, сельдэрэю і тамату.

SIAL Middle East уваходзіць у лік вядучых выставак харчовай галіны Блізкаўсходняга рэгіёна. Мерапрыемства праводзіцца раз у два гады. У гэтым годзе ў ім удзельнічаюць больш за 1 тыс. кампаній з 30 краін, сярод якіх Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Італія, Партугалія, ЗША, Швейцарыя.

З 5 па 8 снежня беларускія вытворцы прынялі ўдзел у яшчэ адной выстаўцы ў Каіры - Cairo Woodshow (адной з ключавых для Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу ў сферы дрэваапрацоўкі). У прыватнасці, "Папяровая фабрыка" Дзяржзнака прадэманстравала паперу з кансервавальнымі ўласцівасцямі для харчовай прадукцыі.

Напярэдадні работы беларускіх экспазіцый на выстаўках Cairo Woodshow і Food Africa Cairo ў Федэрацыі гандлёвых палат Егіпта адбылася беларуска-егіпецкая бізнес-сустрэча. Беларуская дэлегацыя таксама наведала буйныя гандлёвыя сеткі Егіпта, прайшлі перагаворы аб пастаўках прадукцыі.Арганізатарам экспазіцый беларускіх вытворцаў выступае выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. 

Мерапрыемствы праводзяцца пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Егіпце, міністэрстваў сельскай гаспадаркі і харчавання, фінансаў Беларусі, канцэрнаў "Белдзяржхарчпрам", "Беллеспаперапрам".

11 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2019
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:73
 
Ключевые слова:
Выставка Беллесбумпром Белгоспищепром Египет ОАЭ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме