https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская прадукцыя заваявала ўзнагароды на выстаўцы Peterfood


Аб гэтым паведамілі ва УП "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Беларуская прадукцыя заваявала ўзнагароды на выстаўцы прадуктаў харчавання Peterfood-2020 у Санкт-Пецярбургу.

"У Санкт-Пецярбургу завяршылася буйная выстаўка прадуктаў харчавання, на якой былі прадстаўлены беларускія вытворцы і тавары. Пры меншай колькасці наведвальнікаў палепшыўся іх якасны склад, а колькасць карысных кантактаў стала нават вышэйшай, чым у папярэднія гады. Усяго ж на Peterfood прыехалі больш за 300 экспанентаў з 10 краін свету", - адзначылі ў "Белінтэрэкспа".

Выставачнае прадпрыемства БелГПП прадставіла стэнд беларускай прадукцыі з удзелам прадпрыемства "Мінскхлебпрам". У выніку былі праведзены перагаворы больш як з 30 прадстаўнікамі рознічных сетак Паўночна-Заходняга рэгіёна Расіі. А па выніках выстаўкі "Мінскхлебпрам" атрымаў дыплом у конкурсе "Выбар сетак" за хлеб "Бабулін".

Як расказалі ў "Белінтэрэкспа", строгае захаванне ўсіх проціэпідэмічных мер дало магчымасць бяспечна правесці выстаўку: на ўваходзе ў павільён былі ўстаноўлены экраны-цеплавізары, ІЧ-тэрмометры і санітайзеры, праходы паміж стэндамі складалі больш за 3 м, а наведвальнікі былі дадаткова забяспечаны пальчаткамі і маскамі. Дэгустацыя на стэндах была дазволена толькі пры забеспячэнні індывідуальнай упакоўкі кожнага ўзору прадукцыі.

Удзельнікі выстаўкі Peterfood-2020 - вытворцы і дыстрыбутары прадуктаў харчавання з краін блізкага і далёкага замежжа, кіраўнікі і закупшчыкі рознічных гандлёвых сетак Паўночна-Заходняй федэральнай акругі Расіі.

КУП "Мінскхлебпрам" - самае значнае на тэрыторыі Беларусі прадпрыемства хлебапякарнай галіны. У яго склад уваходзяць шэсць хлебазаводаў. Сярэднясутачная вытворчасць хлебабулачных вырабаў - 255 т, кандытарскіх вырабаў - амаль 16 т, больш за 8 т абараначнай прадукцыі, амаль 10 т пернікаў і пячэння.

20 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.11.2020
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:323
 
Ключевые слова:
Peterfood-2020 Выставка Продовольствие "Минскхлебпром"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме