https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь стане ганаровым госцем міжнароднай выстаўкі Vietnam Expo-2018


Аб гэтым паведамілі на выставачным унітарным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП).
Нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе арганізавана на міжнароднай выстаўцы Vietnam Expo, якая пройдзе ў Хашыміне з 5 па 8 снежня. 

У гэтым годзе Беларусі прысвоены статус ганаровага госця выстаўкі. Нацыянальная экспазіцыя прадэманструе ўзоры сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, шырокі асартымент хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі, навукова-тэхнічныя распрацоўкі, навінкі фармацэўтычнай вытворчасці, прадукты харчавання і напіткі.

Удзел у Vietnam Expo пацвердзілі больш за 25 беларускіх прадпрыемстваў. У іх ліку МАЗ, МТЗ, "Белшына", Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, Ваўкавыскі мясакамбінат, "Камунарка", "Чырвоны харчавік". БелАЗ правядзе прэзентацыю інавацыйных мадэлей кар`ернай тэхнікі ў фармаце віртуальнай рэальнасці. З дапамогай VR-акуляраў можна будзе ацаніць магчымасці самазвалаў грузападымальнасцю 110 т і 130 т, прызначаных для работы ў складаных горнатэхнічных і кліматычных умовах.

Vietnam Expo - адна з буйнейшых універсальных гандлёва-эканамічных выставак Паўднёва-Усходняй Азіі. У 2017 годзе ў ёй прынялі ўдзел больш за 750 кампаній з 16 краін, яе наведалі 12 тыс. чалавек. "Вялікая цікавасць да выстаўкі тлумачыцца тым, што сёння В`етнам - не толькі выгадны спажывецкі рынак, які налічвае больш за 92 млн чалавек, але і гандлёвыя вароты ва ўсю Паўднёва-Усходнюю Азію. Больш як палавіна насельніцтва В`етнама занята ў сельскай гаспадарцы, таму трактары, грузавыя аўтамабілі, шыны і камплектуючыя вельмі запатрабаваны ў гэтай краіне. Яшчэ больш магчымасцей адкрываецца тут для сусветных экспарцёраў у сферы харчавання", - расказалі ў "Белінтэрэкспа".

Арганізатарам Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі выступае БелГПП пры падтрымцы пасольства Беларусі ў В`етнаме, выставачным аператарам - прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Звязда, 25 жніўня 2018
 
Дата публикации:25.08.2018
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:492
 
Ключевые слова:
Вьетнам Выставка Vietnam Expo Хошимин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме