https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МАЗ плануе ў 2018 годзе нарасціць пастаўкі ў краіны Афрыкі на 10 працэнтаў


Пра эта паведаміў 24 жніўня начальнік аддзела экспарту ў краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей па экспарце прадпрыемства Антон Казлоўскі.
"Плануем па выніках 2018 года нарасціць пастаўкі ў краіны Афрыкі прыкладна на 10 працэнтаў. Гэта перспектыўны рэгіён для нас", - сказаў Антон Казлоўскі.

Намеснік камерцыйнага дырэктара - дырэктар па рэалізацыі аўтатэхнікі ў далёкае замежжа ААТ "МАЗ" Сяргей Крэль адзначыў, што прадукцыя прадпрыемства ў параўнанні з канкурэнтамі з іншых краін знаходзіцца ў сярэдняй цэнавай катэгорыі. "Наша тэхніка даражэйшая, чым у кітайскіх вытворцаў, але па крытэрыі "суадносіны цана-якасць" мы сёння канкурэнтаздольныя на афрыканскім рынку", - падкрэсліў ён.

Намеснік камерцыйнага дырэктара звярнуў увагу, што камплектацыя тэхнікі для афрыканскага спажыўца адрозніваецца ў сувязі з кліматычнымі ўмовамі ў рэгіёне. "Гэта трапічныя шыны, спецыяльная праводка, больш моцныя кандыцыянеры ў кабіне, больш просты ў эксплуатацыі і рамонце рухавік. Афрыканскі спажывец выстаўляе шэраг асаблівых патрабаванняў, якія трэба выконваць", - дадаў ён.

У лютым МАЗ адкрыў зборачную вытворчасць у Егіпце. Прапрацоўваецца магчымасць зборкі тэхнікі і ў іншых краінах Афрыкі.

24 жніўня 2018 Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.08.2018
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:471
 
Ключевые слова:
МАЗ Сборочное производство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме