https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Таджыкістан будуць развіваць супрацоўніцтва ў машынабудаванні і сельскай гаспадарцы


Аб гэтым паведаміў 18 красавіка перад пасяджэннем беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, старшыня беларускай часткі камісіі Анатоль Хацько.
"Напрамкі развіцця ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі вызначаны - гэта машынабудаванне, сельская гаспадарка, медыцына, культура. Мы пачынаем ужо вырашаць кропкавыя пытанні. У нас ёсць сумеснае прадпрыемства ў сферы машынабудавання (па зборцы трактароў МТЗ у Гісары.). Трэба выбудаваць шляхі прасоўвання нашых тавараў, у тым ліку праз Таджыкістан у сумежныя краіны. Працуем над стварэннем сумесных малочных прадпрыемстваў. Будзем супрацоўнічаць і ў сферы насенняводства, выкарыстоўваць рэсурс нашых вучоных-селекцыянераў для павышэння ўраджайнасці ў Таджыкістане", - сказаў Анатоль Хацько.

Міністр сельскай гаспадаркі Таджыкістана, старшыня таджыкскай часткі міжурадавай камісіі Саторы Ізатула адзначыў, што супрацоўніцтва дзвюх краін развіваецца плённа. "Сабраныя на сумесным прадпрыемстве трактары МТЗ працуюць ужо на палях Таджыкістана для забеспячэння харчовай бяспекі. Узмацняецца ўзаемадзеянне па насенняводстве. Будзем цесна працаваць з беларускімі вучонымі па гарачаўстойлівых і засухаўстойлівых сартах і ўкараняць іх у Таджыкістане. Гэта пытанне асабліва актуальнае ў сувязі са змяненнем клімату. Імкнёмся, каб нашы навукова-даследчыя інстытуты больш працавалі разам і ўкаранялі дасягненні навукі ў вытворчасць", - падкрэсліў ён. Міністр таксама паведаміў, што сумеснае прадпрыемства па перапрацоўцы малака будзе ўведзена ў эксплуатацыю ўжо ў верасні.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Таджыкістанам у 2018 годзе склаў $37,4 млн. Вялікі спектр беларускіх тавараў ужо станоўча зарэкамендаваў сябе на таджыкскім рынку: трактары і седлавыя цягачы, ДСП, ДВП, дываны і падлогавыя пакрыцці, поліацэталі і поліэфіры, шыны. У сваю чаргу ў Беларусі карыстаюцца попытам таджыкскія тавары: бавоўнавае нячэсанае валакно, баваўняная пража, сушаныя фрукты, арэхі і інш.

18 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.04.2019
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:333
 
Ключевые слова:
Таджикистан Товарооборот Сотрудничество Сборочное производство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме